Сяргей Уладзімеравіч Абламейка

беларускі матэматык, выкладчык
(Перанакіравана з «Сяргей Абламейка (матэматык)»)

Сярге́й Уладзі́меравіч Абламе́йка (1956; Вярэнаў, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі матэматык, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (2009), чалец-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1990), прафэсар (1992), акадэмік міжнароднай Акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіі (1995), акадэмік Беларускай інжэнэрнай акадэміі (1995), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (з 2008 па 2017).

Сяргей Уладзімеравіч Абламейка
Дата нараджэньня 24 верасьня 1956(1956-09-24) (67 гадоў)
Месца нараджэньня Вярэнаў, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1978)
Занятак матэматык, прафэсар унівэрсытэту, спэцыяліст у галіне інфарматыкі
Навуковая сфэра Інфарматыка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Вядомы як Распрацоўнік кампутарнага распазнаньня выяваў(en) (1998)
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Навуковы кіраўнік Алег Семянкоў
Вучні Аляксандар Тузікаў(ru), Валер Старавойтаў(ru)
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1998, 2007)[1]
Сайт bsu.by/be/main.aspx?guid=235901
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абламейка.

Біяграфія рэдагаваць

  • У 1978 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «матэматыка».
  • Пачынаючы з 1978 працаваў у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі (да 2002 меў назву Інстытут тэхнічнай кібэрнэтыкі) на пасадах стажора-дасьледчыка, малодшага навуковага супрацоўніка, старэйшага навуковага супрацоўніка, з 1986 загадчык лябараторыі апрацоўкі і распазнаваньня графічнай інфармацыі, з 1998 намесьнік дырэктара, з 2002 — генэральны дырэктар.
  • У 1984 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1990 — доктарскую дысэртацыю.
  • У 1998—2003 працаваў прафэсарам у БДУІРы, у 1989—1998 і з 2003 выкладае ў БДУ.
  • З 1996 навуковы сакратар, з 2002 намесьнік старшыні Нацыянальнай рады па космасу Рэспублікі Беларусь.
  • З 2005 году акадэмік-сакратар Аддзяленьня фізыкі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.
  • 31 кастрычніка 2008 прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

21 кастрычніка 2011 г. стаў 1-ым беларускім сябрам Эўрапейскай акадэміі (Лёндан, Ангельшчына)[2].

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Сяргей Абламейка зьяўляецца вядомым навукоўцам у галінах інфарматыкі, апрацоўкі графічнай інфармацыі і распазнаваньня выяваў. Пад яго кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле распрацаваныя тэорыя, мэтады і альгарытмы апрацоўкі і распазнаваньня графічнай інфармацыі. Ім распрацаваныя прынцыпы пабудовы і мэтадалёгія стварэньня аўтаматызаваных сыстэмаў апрацоўкі графічнай інфармацыі. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны шэраг пэўных аўтаматызаваных сыстэмаў і праграмных комплексаў апрацоўкі графічнай інфармацыі з прымяненьнем у картаграфіі, дасьледваньні зямной паверхні, мэдыцыне, машынабудаўніцтве і прыладапабудове. Дадзеныя сыстэмы ўкаранёныя і працуюць на шматлікіх прадпрыемствах, як цывільных, так і прадпрыемствах Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 9 кандыдацкіх і 2 доктарскія дысэртацыі.

Прымае актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канфэрэнцыях. Зьяўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Весці НАН Беларусі, серыя фізіка-матэматычных навук» і журнала «Інфарматыка», чальцом рэдакцыйных калегій міжнародных часопісаў «Pattern Recognition», «Pattern Recognition Letters», «Machine Graphics and Vision», «Pattern Recognition and Image Analysis», «Вестник компьютерных и информационных технологий», якія выдаюцца ў Эўропе, ЗША, Расеі, а таксама беларускіх часопісаў «Даклады НАН Беларусі» і «Навука і інавацыі». У 1998 за вялікі ўклад у разьвіцьцё тэорыі апрацоўкі графічнай інфармацыі С. У. Абламейка першым з навукоўцаў дзяржаваў СНД абраны галоўным чальцом Міжнароднай асацыяцыі па распазнаваньні выяваў (IAPR). У 2004 годзе абраны віцэ-прэзыдэнтам, а ў 2006 — першым віцэ-прэзыдэнтам IAPR. У 1995 абраны галоўным чальцом Брытанскага інстытуту інжэнэраў па электратэхніцы (IEE), старэйшым чальцом Амэрыканскага інстытуту інжэнэраў па электратэхніцы і электроніцы (IEEЕ), у 2001 абраны інжэнэрам па Хартыі Інжэнэрнай Радай Эўропы.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфіяў. Больш за 180 прац апублікавана на ангельскай мове ў міжнародных журналах і працах міжнародных канфэрэнцыяў.

Асноўныя навуковыя працы:

  • An Introduction to Interpretation of Graphic Images. Bellingham, Wash., USA: SPIE Optical Engineering Press, 1997.
  • Обработка изображений: технология, методы, применение. Мн.: Амалфея, 1999 (Сумесна з З. М. Лагуноўскім).
  • Machine Interpretation of Line Drawing Images. London: Springer, 2000 (сумесна з T. Pridmore).
  • Географические информационные системы. Создание цифровых карт. Мн.: ИТК НАН Беларуси, 2000 (сумесна з Р. П. Апарыным, А. М. Кручковым).
  • Разработки Республики Беларусь в области исследования и использования космического пространства. Мн., 2001 (у суаўтарстве).

Узнагароды й прэміі рэдагаваць

  • прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1990)
  • прэмія НАН Беларусі за найлепшую манаграфію (1998)
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002)
  • Ордэн Францішка Скарыны (2007)
Папярэднік
Васіль Стражаў
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
з 2008 году
Наступнік

Санкцыі рэдагаваць

Пасьля хвалі рэпрэсій супраць апазыцыі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году, Сяргей Абламейка, тагачасны рэктар БДУ, быў уключаны ў Чорны сьпіс ЭЗ. Яму быў забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу, ягоныя актывы на тэрыторыі ЭЗ павінны былі быць замарожаныя.

У сваім рашэньні ЭЗ адзначыў, што Абламейка

  нясе адказнасьць за выключэньне некалькіх студэнтаў з Унівэрсытэту за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 19 сьнежня 2010 г. і ў іншых мірных дэманстрацыях у 2011 г.[3]  

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць