Сяле́цкія – беларускі княскі род татарскага паходжаньня, адгалінаваньне Кадышэвічаў. Заснавальнікам роду быў Пётра Ахмэтавіч, які ад маёнтку Сельца ўзяў прозьвішча Сялецкі. Апошнія прадстаўнікі вядомыя ў XVIII стагодзьдзі.

Пётра Ахмэтавіч

  1. Пётра
    1. Ян
  2. Абрагім
  3. Ахмэт
    1. Мустафа
      1. Газэй
      2. Даніэль
        1. Ахмэт
        2. Давыд
      3. Самуэль
        1. Газэй
          1. Ян
        2. Аляксандар
        3. Ян
          1. Міхал, у 1773 таварыш палку пярэдняе варты каронных войскаў