Сьцяг Любані — афіцыйны геральдычны сымбаль гораду Любань і Любанскага раёну Менскай вобласьці. Сьцяг зацьверджаны Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сьнежня 2011 году № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 сьнежня 2011 году № Б-209.

Сьцяг гораду Любань
Любанскі раён і Любань
Сьцяг гораду Любань
Прапорцыі 1:2
Прыняты 1 сьнежня 2011
Тып Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь
Дызайн Віктар Ляхар
Аўтар М. М. Елінская

Апісаньне рэдагаваць

Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы дзьве паласы: верхняя — жоўтага і ніжняя — чырвонага колеру, якія складаюць адпаведна 1/10 і 1/5 шырыні сьцягу. У цэнтры палотнішча на блакітнай паласе — стылізаваная жоўтая кветка, на лістах якой дзьве жоўтыя птушкі з паднятымі крыламі.

Сьцяг і палажэньне аб iм зацьверджаны пастановаю Любанскага раённага выканаўчага камітэту ад 4 лютага 2009 году № 132. Аўтар сьцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор[1].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць