Сьцяг Вялікай Бераставіцы

(Перанакіравана з «Сьцяг Бераставіцкага раёну»)

Сьцяг Вялікай Бераставіцы і Бераставіцкага раёну — сьцяг гораду Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёну. Сьцяг і герб зацьверджаны ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 году № 455.

Сьцяг Вялікай Бераставіцы і Бераставіцкага раёну
Бераставіцкі раён і Вялікая Бераставіца
Сьцяг Вялікай Бераставіцы і Бераставіцкага раёну
Прапорцыі 1:2
Прыняты 2006

Апісаньне рэдагаваць

Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога разьмешчана гарызантальная паласа зялёнага колеру, якая складае 1/5 шырыні. У цэнтры на паласе намалявана чырвоная вавёрка, над якой жоўтая шляхецкая карона.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сьцяг Вялікай Бераставіцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў