Царква Раства Багародзіцы (Пацавічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы па надбудове купалоў-цыбулінаў
Царква Раства Багародзіцы па надбудове купалоў-цыбулінаў
Краіна Беларусь
Вёска Пацавічы
Каардынаты 53°19′23.9″ пн. ш. 24°41′34.8″ у. д. / 53.323306° пн. ш. 24.693° у. д. / 53.323306; 24.693Каардынаты: 53°19′23.9″ пн. ш. 24°41′34.8″ у. д. / 53.323306° пн. ш. 24.693° у. д. / 53.323306; 24.693
Канфэсія Беларуская праваслаўная царква
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія 
Дата заснаваньня 1867
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Commons-logo.svg Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры XIX ст. у Пацавічах. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Дзейнічае. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

ГісторыяРэдагаваць

Царкву ў Пацавічах збудавалі ў 1867 годзе з дрэва.

У 2000-я гады ў выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны.

АрхітэктураРэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта прастакутны вэртыкальна выцягнуты зруб пад 2-схільным дахам, трыкутны ўсечаны франтон якога завяршаецца цыліндрычным каркасным барабанам з купалам; над алтарнай часткай яшчэ адзін купал. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Франтальны фасад падзяляецца 3 прастакутнымі дзьвярнымі праёмамі з разнымі сандрыкамі і лапаткамі ў прасьценках[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Царква Раства Багародзіцы (Пацавічы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў