Ста́нка Ўраз (па-харвацку і па-славенску Stanko Vraz, сапраўднае імя Jakob Frass; 30 чэрвеня 1810 — 20 траўня 1851) — харвацкі і славенскі літаратар.

Станка Ўраз
Mihael Stroj - Stanko Vraz.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1810(1810-06-30)[1][2][3]
Памёр 20 траўня 1851(1851-05-20)[4] (40 гадоў) або 24 траўня 1851(1851-05-24)[3] (40 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, пісьменьнік, паэт, перакладнік, літаратурны крытык
Мова славенская і харвацкая[1]

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся ў Цэраўцы (Славенія). Стаў адной зь вядучых постацяў харвацкага нацыянальнага адраджэньняІлірскага руху. Паэт, крытык, перакладнік, зьбіральнік фальклёру. Першы харвацкі прафэсійны літаратар.

У 1842 годзе разам з калегамі Людэвітам Вукацінавічам і Драгуцінам Ракаўцам заснаваў літаратурна-крытычны часопіс «Кола» (Kolo), у якім выступаў за эўрапейскія крытэрыі ў літаратуры і супраць літаратурнага дылетантызму. У той жа час лічыў, што літаратура павінна чэрпаць з народнай творчасьці і літаратур іншых славянскіх народаў.

Найкаштоўнейшую частку ягонай літаратурнай спадчыны ўяўляе лірыка каханьня. Аўтар зборнікаў вершаў «Đulabijе» і «Sanak i istina». Выкарыстоўваў клясычныя формы вершу: санэт, баляду, газэлу, раманс.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Stanko Vraz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ а б Wurzbach D. C. v. Vraz, Stanko (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 51. — S. 317.
  4. ^ Bibliothèque nationale de France Stanko Vraz // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  5. ^ Враз Станко (рас.) / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Станка Ўразсховішча мультымэдыйных матэрыялаў