X павільён Варшаўскай цытадэлі

Славутасьць X павільён Варшаўскай цытадэлі (па-польску: X Pawilon Cytadeli Warszawskiej) — філія Музэю незалежнасьці ў Варшаве (Польшча), якая разьмяшчаецца ў адным з павільёнаў Варшаўскай цытадэлі. Тэматыка экспазіцыі прысьвечаная нацыянальна-вызвольным змаганьням за часамі расейскага панаваньня.

X павільён Варшаўскай цытадэлі
X Pawilon Cytadeli Warszawskiej
Фрагмэнт кузьні, дзе вязьняў апраналі ў кайданы
Філія Музэй незалежнасьці (Варшава)
Месцазнаходжаньне ВаршаваПольшча
Адрас ul. Skazańców 25
Створаны 1962 г.
Дырэктар Ежы Вангродзкі
Геаграфічныя каардынаты 52°16′ пн. ш. 21°′ у. д. / <span class="geo-dec geo" title="Мапы, аэраздымкі і іншыя зьвесткі пра аб’ект 52.267 Памылка выразу: нечаканы апэратар <">52.267° пн. ш. Памылка выразу: нечаканы апэратар < / 52.267; Памылка выразу: нечаканы апэратар <Каардынаты: 52°16′ пн. ш. 21°′ у. д. / <span class="geo-dec geo" title="Мапы, аэраздымкі і іншыя зьвесткі пра аб’ект 52.267 Памылка выразу: нечаканы апэратар <">52.267° пн. ш. Памылка выразу: нечаканы апэратар < / 52.267; Памылка выразу: нечаканы апэратар <
X павільён Варшаўскай цытадэлі на мапе Польшчы
X павільён Варшаўскай цытадэлі
X павільён Варшаўскай цытадэлі
X павільён Варшаўскай цытадэлі
muzeum-niepodleglosci.pl

Мінуўшчына рэдагаваць

X павільён Варшаўскай цытадэлі паўстаў у 1828 року ў рамках разбудовы кашараў з прызначэньнем пад магазын абмундзіраваньня. Ад 5 ліпеня 1833 распачатае прыстасаваньне памяшканьняў пад вязьніцы. Тут дзейнічаў галоўны сьледчы ізалятар для палітычных вязьняў, некалькі сотняў зь якіх тут былі забітыя, тысячы высланыя на катаргу або ў Сыбір. Ад 1834 тут дзейнічала Сталая вайскова-сьледчая камісія пры галоўнакамандуючым дзейнай арміі і начальніку Царства Польскага, якая зьяўлялася цэнтральным сьледчым органам па палітычных злачынствах у Царстве Польскім[1].

Сярод вядомых вязьняў X павільёну — Фэлікс Дзяржынскі, Раман Дмоўскі, Апалён Кажанёўскі (бацька Джозэфа Кажанёўскага), Юзэф Пілсудзкі, Аляксандар Прыстар, Рамуальд Траўгут.

Па Другой сусьветнай вайне X павільён быў адкрыты для наведваньня. Афіцыйнае адкрыцьцё музэю адбылося 22 студзеня 1963 року, на стагодзьдзе паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Stała Komisja Wojenno-Śledcza, AGAD, opis zespołu, wstęp Archiwum Główne Akt Dawnych, Nr zespołu: 241 / 0 Karta: A opis zespołu.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць