VPN (па-ангельску: virtual private network «Віртуальная прыватная сетка») — агульная назва тэхналёгіі, якая забясьпечвае адно ці некалькі сеткавых злучэньняў (лягічная сетка), паверх іншай сеткі (напрыклад Інтэрнэт). Нягледзячы на ​​тое, што камунікацыі ажыцьцяўляюцца па сетках зь меншым ці невядомым узроўнем даверу (напрыклад па публічных сетках), узровень даверу да пабудаванай лягічнай сеткі не залежыць ад узроўню даверу да базавых сетак дзякуючы выкарыстаньню сродкаў крыптаграфіі (шыфраваньня, ідэнтыфікацыі, інфраструктуры адкрытых ключоў, сродкаў для абароны ад паўтораў і зьмяненьняў, што перадаюцца па лягічнай сетцы паведамленьняў).

Тэхналёгія VPN

У залежнасьці ад ужывальных пратаколаў і прызначэньня VPN можа забясьпечваць злучэньні трох відаў: вузел-вузел, вузел-сетка і сетка-сетка.

Прыклады VPN рэдагаваць

  • IPSec (IP security) — часта выкарыстоўваецца зьверху IPv4.
  • PPTP (point-to-point tunneling protocol) — распрацаваны некалькімі кампаніямі разам з Microsoft.
  • PPPoE (PPP (Point-to-Point Protocol) over Ethernet)
  • L2TP (Layer 2 Tunnelling Protocol) — выкарыстоўваецца ў прадуктах кампаній Microsoft і Cisco.
  • L2TPv3 (Layer 2 Tunnelling Protocol version 3).
  • OpenVPN SSL VPN з бачным крынічным кодам, падтрымлівае рэжым PPP, bridge, point-to-point, multi-client server
  • freelan SSL P2P VPN з бачным крынічным кодам
  • Hamachi — праграма для стварэньня аднарангавай VPN-сеткі.
  • NeoRouter — zeroconf (не патрабуюцца налады) праграма для забесьпячэньня наўпроставага зьяднаньня кампутараў з NAT, ёсьць магчымасьць выбраць свой сэрвэр.

Шмат якія значныя правайдэры прапануюць свае паслугі па арганізацыі VPN-сетак для бізнэс-кліентаў.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Иванов М. А. Криптографические методы защиты информации в компьютерных системах и сетях. — М.: КУДИЦ-ОБРАЗ, 2001. — 368 с.
  • Кульгин М. Технологии корпоративных сетей. Энциклопедия. — СПб.: Питер, 2000. — 704 с.
  • Олифер В. Г., Олифер Н. А. Компьютерные сети. Принципы, технологии, протоколы: Учебник для вузов. — СПб.: Питер, 2001. — 672 с.
  • Романец Ю. В.. Тимофеев П. А., Шаньгин В. Ф. Защита информации в компьютерных системах и сетях. 2-е изд. — М: Радио и связь, 2002. −328 с.
  • Столлингс В. Основы защиты сетей. Приложения и стандарты = Network Security Essentials. Applications and Standards. — М.: «Вильямс», 2002. — С. 432. — ISBN 0-13-016093-8.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Агляд прадуктаў для старэньня VPN
Агляд рынку VPN