I VIVA World Cup праходзіў з 20 па 24 лістапада 2006 году ў Аксытаніі. У ім прымалі ўдзел 4 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавым раўндзе, а затым дзьве лепшыя каманды сустракаліся ў фінале турніру. Усяго адбылося 7 сустрэч, зь якіх згуляныя былі 4. У астатніх 3 матчах былі залічаныя тэхнічныя паразы.

Чэмпіянат сьвету VIVA па футболе 2006 году
Аксытанія
VIVA World Cup
Occitania 2006
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньня Аксытанія
Лік удзельнікаў 4
— у фінальнай частцы 4
Месца правядзеньня фіналу Аксытанія
Выніковае становішча
Чэмпіён Ляпляндыя
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў 4
Забіта галоў 48 (12 за гульню)
Бамбардзіры 6 мячоў:
Эрык Ламой
Тым Хоглі
Стэфан Ністром

Сытуацыя перад чэмпіянатам рэдагаваць

Першапачаткова першы чэмпіянат сьвету пад эгідай NF-Board павінен быў праводзіць Паўночны Кіпр. Аднак пасьля выбараў новага ўраду ў Паўночным Кіпры NF-Board абвінаваціла Фэдэрацыю футбола Паўночнага Кіпру ў адборы краін, якія павінны былі ўдзельнічаць у турніры, па палітычных прыкметах. У адказ на гэта туркі абвясьцілі, што NF-Board запытала занадта вялікія грошы за правядзеньне чэмпіянату, і адмовіліся ад яго правядзеньня.

У выніку канфлікт выліўся ў парыў Паўночнага Кіпру з NF-Board. NF-Board абвясьціла новым месцам правядзеньня турніру Аксытанію, а туркі арганізавалі ў сябе свой турнір — ELF Cup. ELF Cup сабраў 8 каманд: Грэнляндыя, крымскія татары, Занзыбар, Гагавузія, Тыбэт, самі гаспадары — Паўночны Кіпр, футзальнымі камандамі былі прадстаўленыя Кыргыстан і Таджыкістан. Аб намеры ўдзельнічаць на VIVA World Cup заявілі 6 камандаў: Ляпляндыя, Манака, Заходні Камэрун, Заходняе Папуа, цыгане і гаспадары — аксытанцы, хоць да канфлікту паведамлялася аб 16 патэнцыйных удзельніках.

Аднак на гэтым праблемы для NF-Board ня скончыліся. Спачатку ад удзелу ў чэмпіянаце адмовіліся цыгане і Заходняе Папуа, а затым паўсталі праблемы з афармленьнем віз у камэрунцаў. Такім чынам, фактычна ў турніры прынялі ўдзел 3 каманды.

Групавы турнір рэдагаваць

Каманда Ачкоў Гульняў В Н П ГЗ ГП РМ
  Ляпляндыя 9 3 3 0 0 24 0 +24
  Манака 6 3 2 0 1 6 16 -10
  Аксытанія 3 3 1 0 2 5 10 -5
  Заходні Камэрун 0 3 0 0 3 0 9 -9


20 лістапада 2006
  Манака 3:0
тэхнічная параза
  Заходні Камэрун


20 лістапада 2006
  Аксытанія 0:7   Ляпляндыя


21 лістапада 2006
  Ляпляндыя 3:0
тэхнічная параза
  Заходні Камэрун


21 лістапада 2006
  Аксытанія 2:3   Манака


23 лістапада 2006
  Аксытанія 3:0
тэхнічная параза
  Заходні Камэрун


23 лістапада 2006
  Ляпляндыя 14:0   Манака

Фінал рэдагаваць

24 лістапада 2006
  Ляпляндыя 21:1   Манака


Пераможца VIVA World Cup 2006
 
Ляпляндыя
1-ы тытул

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць