Т32 (Heavy Tank T32) — экспэрымэнтальны цяжкі танк ЗША часоў Другой сусьветнай вайны, выкананы з выкарыстаньнем вузлоў і агрэгатаў сэрыйнага танка М26 і экспэрымэнтальнага T29.

Т32
Тып танка: цяжкі танк
Краіна-вытворца: ЗША
Павозка (экіпаж), чал.: 6
Гісторыя:
Гісторыя вытворчасьці:
Усяго выраблена: 2
Памеры:
Маса, т: 54,4
Даўжыня, мм: 7071
Даўжыня з гарматай, мм: 10 836
Шырыня, м: 3767
Вышыня, м: 2812
Клірэнс, м: 465
Браня:
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 90 мм гармата Т15Е2
Тып гарматы: наразная
Боекамплект гарматы: 54
Кулямёт: 2 × 7,62-мм M1919A4, 1 × 12,7-мм M2HB
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 770
Хуткасьць па шашы, км/г: 35,2
Запас ходу, км: 160
Выявы ў Вікісховішчы

Гісторыя стварэньня рэдагаваць

Па выніках баёў у Эўропе, у Штабе сухапутных войскаў ЗША прыйшлі да высновы, што ўзбраеньне сэрыйнага танка М26 «Пэршынг» цалкам добрае, а вось браня не давала сур’ёзнай абароны супраць даўгастволавых 88-мм нямецкіх танкавых і супрацьпаветраных гармат. Таму было вырашана стварыць на базе ўжо добра засвоенага ў вытворчасьці М26 новы танк, з узмоцненым браняваньнем. Распрацоўка новага танка, дзякуючы яго высокай уніфікацыі з сэрыйным узорам, ішла вельмі хутка. Рухавік і трансмісію ўзялі ад іншага экспэрымэнтальнага танка — T29, а хадавую — ад «Пэршынга», падоўжыўшы яе на адну апорную коўзанку.

Характэрна, што замова на дасьведчаныя экзэмпляры танку паступіла ў 1945 годзе, а першыя дзьве адзінкі былі здадзены ўжо да пачатку 1946, тады як замоўленыя ў 1944 танкі Т29 былі гатовыя толькі ў 1947 годзе. Як бы там ні было, гэты танк ужо не пасьпеў да канца вайны, і таму ў сэрыю не пайшоў, саступіўшы месца больш прадуманым машынам. Тым ня менш, шматлікія са скарыстаных пасьля канструктыўных рашэньняў адпрацоўваліся менавіта на Т32.

Танк Т32 у кампутарных гульнях рэдагаваць

Танк Т32 можна ўбачыць у кампутарнай гульні World of Tanks.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць