PandaDoc — прыватная IT-кампанія са штаб-кватэрай у Каліфорніі, ЗША[2].

PandaDoc
Заснаваная 2013
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна праграмнае забесьпячэньне як паслуга[d]

Стварае прадукт, які дапамагае аўтаматызаваць дакумэнтаабарот і адсочваць гандлёвую дакумэнтацыю[3]. Інструмэнт стаў адным зь першых афіцыйных дапаўненьняў да Google Docs і Google Sheets, таксама сумяшчальны з CRM-сыстэмамі Salesforce.com, Zoho і інш.

Агляд рэдагаваць

Праект заснаваны беларусамі Сяргеем Барысюком і Мікітам Мікада ў 2011 годзе. У кампаніі працуе больш за 300 чалавек. Кампанія зьяўляецца адным з лідэраў у сваёй прадуктовай нішы, трапляе ў топ-5 самага папулярнага софту для кіраваньня дакумэнтамі згодна дасьледаваньню Capterra[4][5].

Трапляла ў рэйтынг топ-500 высокатэхналягічных кампаніяў Паўночнай Амэрыкі, якія найбольш дынамічна разьвіваюцца[6] і іншыя прафэсійныя рэйтынгі[7][8].

Па стане на сакавік 2021 году, офіс у Беларусі знаходзіўся ў працэсе ліквідацыі. Раней PandaDoc заснавала офіс у Кіеве, куды пераехалі многія супрацоўнікі[9].

Па выніках чарговага інвэстраўнду 22 верасьня 2021 году кампанія паведаміла, што яна ацэньваецца ў 1 мільярд даляраў ЗША[10]. PandaDoc стала першай «кампаніяй-адзінарогам» з заснавальнікамі-беларусамі[11].

Перасьлед у Беларусі рэдагаваць

2 верасьня 2020 году ў менскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. 7 з 20 супрацоўнікаў затрымалі для допыту. Цягам двух дзён супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў апыталі больш за 100 работнікаў кампаніі. 4 верасьня стала вядома пра ўзбуджэньне крымінальнай справы, нібыта за крадзеж зь бюджэту, супраць чатырох супрацоўнікаў кампаніі: дырэктара Дзьмітрыя Рабцэвіча, мэнэджэра па прадукце Віктара Куўшынава, галоўнай бугальтаркі Юліі Шардыка, HR Уладзіслава Міхалапа. Паводле вэрсіі сьледзтва, яны як група асобаў з выкарыстаньнем службовага становішча завалодалі грашовымі сродкамі памерам каля 107 тысяч рублёў зь бюджэту. 11 верасьня супрацоўнікам кампаніі было выстаўлена абвінавачаньне, але ўжо паводле іншага артыкула КК: за махлярства (частка 4 артыкула 209)[12].

Крымінальны перасьлед супрацоўнікаў кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада зьвязваў з праектам дапамогі беларускім сілавікам, якія звольніліся пасьля выбараў 2020 году. 15 верасьня 2020 году Мікіта Мікада абвясьціў, што прыпыніў праект дапамогі[12]. 23 верасьня 2021 году стала вядома, што PandaDoc дамаглася зьняцьця арышту са свайго рахунку. Для гэтага кампанія пералічыла на дэпазыт Сьледчага камітэту 107 тысяч рублёў[13].

11 кастрычніка 2020 году дырэктара PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча выпусьцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. 13 кастрычніка 2020 году зьмянілі меру стрыманьня яшчэ дваім фігурантам справы — Юліі Шардыцы і Ўладзіславу Міхалапу. Мэнэджар PandaDoc Віктар Куўшынаў быў вызвалены толькі 20 жніўня 2021 году[12][14]. 30 жніўня 2021 году Генэральная пракуратура Беларусі спыніла крымінальную справу супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc[15]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Crunchbase (анг.) — 2007.
  2. ^ PandaDoc
  3. ^ Обзор систем управления документами (DMS) для малого и среднего бизнеса — hi-Tech.ua
  4. ^ Best Contract Management Software 2021 | Reviews of the Most Popular Tools & Systems
  5. ^ Александра Кукуть (2020-02-28) Продукт PandaDoc попал в топ-5 самого популярного софта для управления документами dev.by Праверана 2021-09-25 г.
  6. ^ Николай Витовт (2020-12-07) PandaDoc попала в топ-500 самых динамично развивающихся технологических компаний Северной Америки TUT.BY Архіўная копія ад 2020-12-18 г.
  7. ^ Николай Витовт (2020-12-07) PandaDoc попала в топ-500 самых динамично развивающихся технологических компаний Северной Америки TUT.BY Архіўная копія ад 2020-12-18 г.
  8. ^ Выручка PandaDoc и Intellectsoft выросла на 600 процентов. Семь ИТ-компаний из Беларуси — в рейтинге Inc.5000 dev.by Праверана 2021-09-25 г.
  9. ^ Павел Корзун (2021-03-10) PandaDoc ликвидирует компанию в Беларуси dev.by Праверана 2021-09-25 г.
  10. ^ Ingrid Lunden (2021-09-22) PandaDoc, the e-document startup, now valued at $1B as it closes a big Series C TechCrunch Праверана 2021-09-25 г.
  11. ^ PandaDoc ацэнены мінімум у $1 млрд — цяпер гэта кампанія-аднарог Наша Ніва Праверана 2021-09-25 г. Архіўная копія ад 2021-09-25 г.
  12. ^ а б в Закрылі крымінальную справу супраць супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc Радыё Свабода Праверана 2021-09-25 г. Архіўная копія ад 2021-08-24 г.
  13. ^ PandaDoc положила 107 тысяч рублей в эквиваленте на депозит СК dev.by Праверана 2021-09-25 г.
  14. ^ Дело PandaDoc закрыто, но остались вопросы. Вот они dev.by Праверана 2021-09-25 г.
  15. ^ Справу супраць айцішнікаў PandaDoc спынілі. Яны заплацілі больш за 100 тысяч рублёў, Радыё Свабода, 30 жніўня 2021