PC DOS

дыскавая апэрацыйная сыстэма

IBM PC DOS (IBM Personal Computer Disk Operating System) — дыскавая апэрацыйная сыстэма для пэрсанальных кампутараў кампаніі IBM. PC DOS была створаная на аснове крынічнага коду апэрацыйнай сыстэмы 86-DOS ад Microsoft.

IBM PC DOS
Здымак экрану IBM PC DOS

Здымак экрану IBM PC DOS 1.0
Распрацоўнік
IBM
Выпускі
Сямейства АС DOS
Першы выпуск 1 жніўня 1981 (42 гады таму)
Апошні стабільны рэліз PC DOS 2000 (1998)
Мовы праграмаваньня мова асэмблера, C
Вэб-сайт ibm.com/jp/pspjinfo/dos
Бягучы стан

Па ўмовах кантракту, падпісанага IBM і Microsoft 6 лістапада 1980 року, Microsoft павінна была распрацаваць праграмнае забесьпячэньне для будучага пэрсанальнага кампутара (ПК) IBM PC — апэрацыйную сыстэму, якая атрымала назву Microsoft Disk Operating System (MS-DOS). Аднак, калі яе крынічныя коды былі прадстаўленыя замоўцу, у іх выявілася больш за 300 багаў. Пакуль у Microsoft займаліся дапрацоўкай сыстэмы, праграмоўцы IBM, каб паспэць да вызначанага тэрміна выхаду ПК, самі перапісалі крынічныя коды, адначасна выпраўляючы памылкі. Так зьявілася IBM Personal Computer DOS (PC DOS), якая зьяўлялася выпраўленым варыянтам MS-DOS 1.0. Па ўмовах дамоўленасьці паміж IBM і Microsoft, апэрацыйная сыстэма павінная была насіць назву PC DOS у выпадку ўсталяваньня на пэрсанальныя кампутары IBM PC і MS-DOS — калі прадавалася Microsoft самастойна. Аднак апошняй вэрсіяй MS-DOS была 6.22, у той час як IBM пазьней выпусьціла вялікі рэліз PC DOS 7 і яго варыянт з выпраўленьнямі для праблемы 2000 року — PC DOS 2000. У гэтых вэрсіях у пастаўку PC DOS уваходзілі новыя магчымасьці канфігураваньня сыстэмы пры дапамозе файла CONFIG.SYS, убудаваны інтэрпрэтатар мовы REXX, а таксама шэраг утыліт, запазычаных з пакету PC Tools: праграма рэзэрвовага капіяваньня, аптымізацыі дыску, прымітыўны шматзадачны мэнэджэр і шэраг іншых новых функцыяў.