«Omut» (Вір) — беларускі фольк-мэталёвы гурт, вылучаецца выкананьнем некаторых песьняў на заходнепалескай мікрамове. Свой жанр вызначае як палескі фольк-мэтал.

Omut
Інфармацыя
Гады2004/2009 — дасюль
АдкульДрагічын (2004—2009)
Менск (2009 — дасюль)
Мовабеларуская
заходнепалескія гаворкі
Жанр(ы)Фолькавы мэтал
Фольк
УдзельнікіАлесь Максімовіч
Эльвіра Сцельмашук
Кірыл Гутавец
Вадзім Шэндэр
Лора Аляксандраўна
Юрый Казлоў
Вячаслаў Голік
https://vk.com/omut_band

Удзельнікі рэдагаваць

  • Алесь Максімовіч — сьпеў
  • Эльвіра Сьцельмашук — сьпеў
  • Кірыл Гутавец — гітара
  • Вадзім Шэндэр — гітара
  • Лора Аляксандраўна — бас
  • Юрыяў Казлоў — баян
  • Вячаслаў Голік — барабаны

Гісторыя рэдагаваць

«Omut» быў створаны ў 2004 годзе ў месьце Драгічын, што на Заходнім Палесьсі. Гурт выступіў некалькі разоў у родным месьце, у жніўні 2006 году часова самараспусьціўся. Цягам 2007—2009 рокаў музыкі зьбіраліся на некалькі адзінкавых рэпэтыцыяў. Улетку 2009 году было вырашана аднавіць дзейнасьць калектыву, але ўжо ў Менску. У сакавіку 2010 року гурт выступае ўпершыню пасьля аднаўленьня.

У 2014 выходзіць дэбютны альбом гурту «Дзесяць шляхоў праз дрыгву».

У 2018 годзе прыймае ўдзел у «Лютым фэсьце». Увесну таго жа году выступае ўпершыню ў Маскве.

У 2019 годзе выходзіць міні-альбом «Лыхыј».

Зданьні пра гурт рэдагаваць

Алесь Таболіч (Znich):

На мой погляд, «Omut» адзін з моцных і пазыцыйных гуртоў, быў і ёсьць, бо яго харызма й арыгінальнасьць дае свой цікавы й непаўторны густ. Гурт непадобны да іншых. Вялікай і добрай навінай для мяне стала тое, што нарэшце гурт запісаў свой першы альбом. Вялікая ім падзяка за гэта! Нажаль, ёсьць гурты-старажылы, якія й дагэтуль не змаглі зрабіць хоць адзін альбом (ня буду казаць, менавіта хто). Але вы малайцы… Творчых посьпехаў, і жадаю, каб вы выйшлі на эўрапейскія пляцоўкі, каб слава пра Беларускі мэтал і Фольк жыла заўсёды, бо менавіта Беларусь заняла пачэснае першае месца ў пантэоне гэтай сцэны на пост-«саўковай» прасторы!

Васіль Верабейчыкаў (тады яшчэ Litvintroll):

Нячаста сустрэнеш гурт, які можна пазнаць зь першых нотаў. Знайсьці асабістае гучаньне ў моры гуку — уражлівае дасягненьне ў наш час. У «Omut» гэта атрымалася.

Віталь Абрамовіч (Нейра Дзюбель, Gods Tower):

Адзін з асноўных плюсаў гурту «Omut» — даволі-такі цікавая й прафэсійная музыка. Вельмі ўразіла сьпявачка — энцыкляпэдыя народнае музыкі — гэта рэдкасьць! І рэчаісна крута! З нагоды запісу альбому — асабіста ведаю велізарную колькасьць гуртоў, якія запісваюць альбом і… кладуць яго на палічку побач з астатнімі… Так, цяпер можна вельмі якасна запісацца, але гэта не гарантуе таго, што ўсё для гурту складзецца ўдала. Пры гэтым грошай траціцца вельмі шмат. Таму галоўнае, каб у «Omut» усё атрымалася. У завяршэньне: Жыва і вельмі бадзёра! Поспехаў маладой і пэрспэктыўнай камандзе!

Лявон Казакоў (Rokash):

А час-та, як аказваецца, ляціць… Ну вось і дачакаліся дэбютнага паўнафарматнага альбому ад гурту «Omut». Асабіста для мяне — гэта выдатны калядны падарунак ад добрых сяброў, зь якімі мы крочым поплеч на працягу гадоў па цярністай сьцяжыне беларускае музыкі. Чаго я чакаю ад альбому? Вядома ж шалёнага фольк-мэталічнага драйву, спалучанага зь пяшчотай і лірыкай палескіх ды ня толькі сьпеваў. Увогуле, як па мне, гэта й акрэсьлівае мэнтальнасьць беларусаў — мы такія: калі спявуча-лірычныя, а калі й рыкнуць добра можам. У любым выпадку я вельмі рады таму, што альбом нарэшце пабачыць свет, і, спадзяюся, што з дзесяці шляхоў праз дрыгву кожны знойдзе свой, а можа і не адзін.

Творчасьць рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

Міні-альбомы рэдагаваць

Сынглы рэдагаваць

  • Ня мае назвы (2014)
  • Дрыгва (2014)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Рэцэнзіі рэдагаваць