Нацыяна́льная шырокавяшча́льная кампа́нія, скар. «Эн-бі-сі́» (па-ангельску: National Broadcasting Company, скар.  NBC) — амэрыканская тэлевізійная сетка са штаб-кватэрай, якая знаходзіцца ў хмарачосе GE Building у Ракфэлераўскім цэнтры ў Нью-Ёрку, і з дадатковымі асноўнымі офісамі ў Бэрбанку (штат Каліфорнія) і Чыкага. Тэлекампанію часта завуць «паўлінам» з-за яе стылізаванага лягатыпу, створанага першапачаткова для каляровых тэлеперадач.

National Broadcasting Company
Краіна ЗША
Зона вяшчаньня ЗША
Створаны 15 лістапада 1926 (радыёвяшчаньне)
1 ліпеня 1938 (тэлевяшчаньне)
Заснавальнік Дэвід Сарнаў
Уладальнік NBC Universal
Слоган More colorful («Яшчэ больш фарбаў»)
Афіцыйны сайт NBC.com

Створаная ў 1926 годзе «Радыёкарпарацыяй Амэрыкі» (Radio Corporation of America, RCA), NBC стала першай буйной радыёвяшчальнай сеткай у Злучаных Штатах. У 1986 годзе General Electric выкупіў NBC за $ 6,4 млрд у RCA. General Electric валодаў RCA і NBC да 1990 году, пасьля чаго быў вымушаны іх прадаць у выніку антыманапольных абвінавачваньняў. Сетка ў наш час зьяўляецца часткай мэдыякампаніі NBC Universal, падразьдзяленьня General Electric, якая 1 сьнежня 2009 году набыла астатнія 20% акцыяў NBC Universal, у кампаніі Vivendi. 3 сьнежня 2009 году кампанія Comcast абвясьціла пра куплю 51% акцыяў NBC Universal.

NBC даступная ў прыблізна 112 мільёнах хатніх гаспадарках, — 98,6% гаспадарках, якія маюць тэлевізары. NBC мае 10 станцыяў, якія належаць і кіруюцца ёю, і каля 200 філіялаў у ЗША.[1][2]

Крыніцы рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  NBCсховішча мультымэдыйных матэрыялаў