Mówią Wieki (па-беларуску: «Кажуць стагодзьдзі») — навукова-папулярны гістарычны штомесячны часопіс, выдаецца з 1958 года ў Варшаве, Польшча. Найстарэйшае з існуючых навукова-гістарычнае выданьне у Польшчы[1]. Часопіс часткова фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Mówią Wieki
Тэматыка гістарычны навукова-папулярны часопіс
Пэрыядычнасьць штомесяц
Краіна Польшча Польшча
Адрас

pl. Europejski 3

00-844 Warszawa
Выдавец Oficyna Wydawnicza „Mówią Wieki” sp. z o.o.
Галоўны рэдактар Міхал Копчыньскі
Дата заснаваньня 1958
Мова польская
Аб’ём 84 c. (№3, 2021)
Наклад 14 700 (№3, 2021)
ISSN 1230-4018
Афіцыйны сайт mowiawieki.pl

Гісторыя рэдагаваць

Часопіс быз заснаваны ў 1958 годзе. Першым галоўным рэдактарам была гісторык прафэсар Марыя Багуцкая(pl). У 1998 годзе да сумеснага выданьня «Mówią Wieki» далучылася навуковае выдавецтва PWN («Дзяржаўнае навуковае выдавецтва»), а са сьнежня 2000 — Выдавецкі дом Bellona(pl), які спецыялізуецца на гістарычнай і ваеннай літаратуры. У часопісе публікаваліся і публікуюцца найбольш выбітныя польскія гісторыкі і навукоўцы[2]. За зьместам часопіса сочыць рэдакцыйны савет, які складаецца з прызнаных экспэртаў[3].

Тэматыка рэдагаваць

Ад самага пачатку свайго існаваньня «Mówią Wieki» займаецца папулярызацыяй гісторыі, надаючы асаблівую ўвагу айчыннай гісторыі. Спэцыялізацыяй часопісу зьяўляюцца манаграфічныя нумары, прысьвечаныя гісторыі і культуры Польшчы і іншых народаў, гісторыі польскіх гарадоў або ваеннай гісторыі[4]. Таксама часопіс прысьвячае некаторыя выпускі гісторыі суседніх дзяржаў. Так, у верасьні 2014 года быў выдадзены нумар на беларускай мове, прысьвечаны 500-годдзю Аршанскай бітвы. Пры гэтым дадзены манаграфічны нумар стаў першым глянцавым часопісам, выдадзеным на беларускай мове[5].

Адукацыйная дзейнасьць рэдагаваць

Дзякуючы гранту Камітэта навуковых даследаваньняў(pl) часопіс паступае ў 6000 школ па ўсёй Польшчы. З 1999 году часопіс праводзіць конкурс для школьнай моладзі «Школьная гістарычная ліга» (пад патранатам Прэзыдэнта РП і сьпікера Сэнату РП). З 2003 выдаецца дадатак «Mówią Wieki ў школе», прысьвечаны праблемам гістарычнай адукацыі і гісторыі ў сучаснай школе. Таксама арганізаваны шэраг міжнародных студэнцкіх сэмінараў, падчас якіх польская моладзь абменьваецца сваімі ведамі ў галіне альтэрнатыўнай гісторыі з аднагодкамі з Украіны, Беларусі, Летувы і Расеі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Mówią Wieki Numer Specjalny. E-Kiosk S.A.. Праверана 2021-02-20 г.
  2. ^ Magazyn Historyczny Mówią Wieki. Gazeta Współczesna(pl) (2009-08-18). Праверана 2021-02-20 г.
  3. ^ Mówią Wieki. Ruch S.A. (2021-03-03). Праверана 2021-03-03 г.
  4. ^ Jaromir Kwiatkowski (2009-08-19) Dlaczego warto ją mieć? Rozmowa z autorami. Dziennik Wschodni(pl)Праверана 2021-02-20 г.
  5. ^ Мацвеева Т. (2014-09-16) У Віцебску прэзентавалі глянцавы часопіс, прысвечаны Аршанскай бітве. TUT.BYПраверана 2021-02-20 г.