Lockheed AC-130 — цяжкаўзброены самалёт падтрымкі сухапутных падразьдзяленьняў. Базаю для дадзенай мадэлі зьяўляецца транспартны самалёт C-130 фірмы Lockheed. Усталёўку ўзбраеньня і дадатковага абсталяваньня ажыццяўляла фірма Boeing. Прымаў актыўны ўдзел ва віетнамскай вайне.

Lockheed AC-130
Тып самалёт агнявой падтрымкі
Вытворца Lockheed
Першы палёт верасень 1967
Пачатак эксплюатацыі 1967
Канец эксплюатацыі 1995
Статус на службе
Асноўныя эксплюатанты Сьцяг ЗША ВПС ЗША
Усяго выраблена 47
Кошт адзінкі AC-130H: US$132,4 мільёну
AC-130U: US$190 мільёнаў
Базавая мадэль Lockheed C-130 Hercules
Пульт кіраваньня агнястрэльнымі гарматамі на борце AC-130

У агульнай складанасьці было распрацавана некалькі мадыфікацыяў АС-130, якія адрозьніваліся наборам артылерыйска-кулямётнага ўзбраеньня і радыётэхнічных сродкаў. У наш час на ўзбраеньні Камандаваньня адмысловых апэрацыяў ВПС ЗША складаюцца толькі трынаццаць самалётаў AC-130U «Спукі» (Spooky, на ўзбраеньні з 1995 году, кошт аднаго самалёта $190 млн.) і восем AC-130H «Спэктар» (Spectre, з 1972 году, $132,4 млн.).

Самалёт прызначаны для рашэньня наступных задачаў:

  • непасрэдная авіяцыйная падтрымка войскаў;
  • патруляваньне і парушэньне камунікацыяў праціўніка;
  • нанясеньне ўдараў па загадзя выяўленых аб’ектах праціўніка ці ж па аб’ектах, цэлеўказаньне па якіх паступае падчас патруляваньня (знаходжаньня ў паветры);
  • забесьпячэньне абароны сваіх базаў і важных аб’ектаў.

Экіпаж самалёта АС-130 уключае пяць афіцэраў (два пілёта, штурман, апэратар бартавых сыстэмаў артылерыйскага ўзбраеньня і апэратар сыстэмаў РЭБ) і восем радавых (бартавы інжынер, апэратар ТВ-камэраў, апэратар ІК-апаратуры, зараджала і чатыры стралка).

Узбраеньне і абсталяваньне рэдагаваць

Узбраеньне самалёта складаецца зь некалькіх артылерыйскіх гарматаў і некалькі адрозьніваецца ў дзьвюх мадэляў:

  • AC-130H узброены дзьвюма 20-мм хуткастрэльнымі авіяцыйнымі гарматамі М61 «Вулкан», 40-мм гарматаю L60 кампаніі «Bofors» і 105-мм гарматаю М102;
  • АС-130U абсталяваны 25-мм аўтаматычнаю хуткастрэльнаю авіяцыйнаю гарматаю GAU-12/U (з круцельным блёкам ствалоў), 40-мм гарматаю L60 кампаніі «Bofors» і 105-мм гарматаю М102.

Усё ўсталяванае на борце АС-130 узбраеньне кіруецца з дапамогаю кампутарызаванай пошукава-прыцэльнай сыстэмы, у склад якой уваходзяць радар, тэлевізійны і цеплавізійны прыцэлы. Гэта забясьпечвае магчымасьць эфэктыўнага ўжываньня агнявых сродкаў самалёта кругласутачна, у любых пагодных умовах.

На мадыфікацыі AC-130U, акрамя таго, усталяваны радыёлякатар з сынтэзаванаю апэртураю, выкарыстоўваны для выяўленьня цэляў на далёкай дыстанцыі. Сыстэма кіраваньня агнём АС-130U дазваляе, у адрозьненьне ад мадыфікацыі АС-130H, адначасова наносіць удары па дзьвюх цэлях. Да таго ж AC-130U можа несьці у два разы большы боекамплект, чым AC-130H.

У складзе навіґацыйнага комплексу самалёта маецца інэрцыяльная навіґацыйная сыстэма, інтэграваная з прымачом сыгналаў спадарожнікавай навіґацыйнай сыстэмы.

Баявое ўжываньне рэдагаваць

Кампутарныя гульні рэдагаваць

Lockheed AC-130 прысутнічае ў шматлікіх кампутарных гульнях, прычым не толькі ў авіясымулятарах, але й у гульнях іншых жанраў.

Фільмы рэдагаваць

  • У кінастужцы «Трансформэры» AC-130, пры ўзаемадзеяньні з параю А-10, дапамагае выжылым марскім пяхотнікам адолець Катара Дэсэптыкона, які перасьледваў іх у пустэльні.
  • У кінастужцы Каманда А (The A-Team) пры дапамозе AC-130 падручны аґента Лінча разносіць часавую базу атрада Джона Сміта, што прыводзіць да згубы ґенэрала Морысана.

Галерэя рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць