Industrial Recordsлэйбл гукапісу, заснаваны ў 1976 годзе Джэнэзісам Пі-Орыджам (Вялікабрытанія)

Гісторыя рэдагаваць

Назва лэйблу паходзіць ад высунутага Монтэ Казаза (Monte Cazazza) лёзунгу «Industrial music for industrial people» (з анг. «Індустрыйная музыка для індустрыйных людзей») і дала назву цэламу жанру музыкі (індастрыял).

Industrial Records стаў асноўнай зброяй задуманай Пі-Орыджам атакі на грамадзтва і культуру. Лэйбл выдаваў ня толькі праект Пі-Орыджа Throbbing Gristle і іншыя індастрыял-гурты, але й мастака-пэрфармансіста Монтэ Казаза і нават вядомага контаркультурнага пісьменьніка Ўільяма Бэроўза.

Адпавядаючы ідэалёгіі Пі-Орыджа, палітыка лэйблу была наўмысна правакацыйнай. З роспускам Throbbing Gristle у 1981 і абвешчаным сканчэньнем эпохі індастрыялу Industrial Records замарозіў дзейнасьць на 20 год, а раней выпусканыя на ім матар'ялы перайшлі да Mute Records. Аднак у 2002 годзе, разам з адраджэньнем Throbbing Gristle, Пі-Орыдж аднавіў дзейнасьць лэйблу.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць