I зьезд беларусаў сьвету

Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8—10 ліпеня 1993 г. у Менску ў будынку Тэатру опэры і балету. Прысутнічала 996 дэлегатаў ад беларускіх арганізацыяў зь Беларусі і беларускіх суполак з замежжа. Арганізаваны Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Марка прысьвечаная Першаму зьезду беларусаў сьвету

Мэта зьезду: аб’яднаньне беларусаў сьвету і арганізацыйнае афармленьне сусьветнай беларускай супольнасьці, як новай грамадзкай структуры на карысьць нацыянальнага адраджэньня і будаўніцтва самастойнай беларускай дзяржавы.

Пасьля прыняцьця шэрагу зваротаў і дэклярацыяў зьезд працаваў як кангрэс ЗБС «Бацькаўшчына», на якім былі абраныя новы кіраўнічы орган — Вялікая рада з прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў Беларусі і замежжа (97 чалавек), а таксама прэзыдэнт ЗБС (Радзім Гарэцкі) і старшыня Рады (Ганна Сурмач). У адпаведнасьці з праграмай зьезду праведзены сустрэчы яго ўдзельнікаў з грамадзкасьцю Беларусі, Купальле на Стаўбцоўшчыне і ў вёсцы Баркулабаў (Быхаўскі раён), Нарачанскі форум для дзяцей і моладзі, выстаўка твораў мастацтва зь Беларусі і замежжа.

Колькасьць дэлегатаў рэдагаваць

Выніковыя дакумэнты зьезду рэдагаваць

  • Зварот беларусаў замежжа, удзельнікаў Першага зьезду беларусаў сьвету;
  • Зварот да беларускага народу;
  • Дэклярацыя аб прынцыпах нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва;
  • Зварот да Парлямэнту і Ўраду Рэспублікі Беларусь;
  • Заява ўдзельнікаў Першага зьезду беларусаў сьвету па вайсковаму пытаньню;
  • Рэзалюцыя «Аб падтрымцы дзейнасьці ЗБС „Бацькаўшчына“»;
  • Пастанова аб Радзе прадпрымальнікаў;
  • Рэзалюцыя аб падтрымцы беларускай рэдакцыі радыё «Свабода»;
  • Зварот да Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленьні мэмарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка».

Літаратура рэдагаваць

  • Сурмач, Ганна. Першы з’езд беларусаў свету / Ганна Сурмач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 479. — ISBN 985-11-0141-9.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць