Google AdSense — сэрвіс кантэкстнай рэклямы ад Google. Дазваляе зарабляць уладальнікам вэбавых старонак зь вялікай колькасьцю наведваньняў. Сэрвіс аўтаматычна ўстаўляе на вэб-сайце тэкставую, малюнкавую і відэа рэкляму, якая падыходзіць па кантэксьце (Google AdSense дзеля кантэксту). Даход ад яе налічае Google адпаведна колькасьці націскаў на спасылкі ці кожнай тысячы паказаў рэклямы. Зараз Google тэстуе сістэму аплаты за кожную акцыю над рэклямай.

Google AdSense
Распрацоўка Google Inc.
АС Вэб-арыентавана
Тып кантэкстная рэкляма
Афіцыйная старонка www.google.com/adsense

Акрамя таго, уладальнікі вэб-старонак з дапамогаю AdSense могуць прапанаваць сваім наведальнікам пошук сыстэмаю Google, як у Інтэрнэце, так і непасрэдна на старонцы, чым зарабляць грошы ад абвестак Google (Google AdSense дзеля пошуку).

У першым квартале 2011 году прыбытак ад сэрвісу AdSense склаў 28% агульнага прыбытку кампаніі Google[1].

Агляд рэдагаваць

Google выкарыстоўвае сыстэму пошуку рэклямы згодна з кантэксту, находжаньня наведвальніка і шмат іншых фактараў. AdSense стаў вельмі распаўсюджаным сродкам кантэкставай рэклямы з-за сваёй меншай навязлівасьці, чым большасьць банэрных сетак і сваёй рэлевантнасьці з кантэкстам старонкі.

Зараз AdSense выкарыстоўвае JavaScript код для прышпільваньня да старонкі. Некаторыя стваральнікі старонак намагаюцца павялічыць максымальна даход ад сыстэмы AdSense. Робяць гэта звычайна трыма шляхамі:

  1. Генэруюць шырокія запыты на сыстэму AdSense, ствараючы вялікі трафік запытаў не абмяжоўваючы іх толькі онлайн-рэклямай.
  2. Павялічваюць кантэкст старонкі і робяць яго залежным ад каньюктуры рэклямы на AdSense. За што больш заплацяць, тое і будзе на старонцы.
  3. Ствараюць некалькі копіяў сторонкі для павялічэньня праглядаў і клікаў.

Заўвага! Афіцыйна Google забараняе выкарыстоўваць надпісы кшалту «Націсьні сюды і зрабі мой рэйтынг вышэй» для павялічэньня даходу. Звычайна ўжываюць надпісы «Спонсараўскія спасылкі», «Кантэкстная рэкляма» ці проста «Рэкляма».

Гісторыя рэдагаваць

Тэхналёгія AdSense паходзіць ад WordNet, якую стварыла кампанія Simpli (закладзена Джоржам А. Мілерам) і некалькі прафэсараў і выпускнікоў з Браўн Унівэрсытэта (ЗША), ўключаючы Джэймса А. Андэрсана, Джэфа Стыбэла і Стыва Райса. Мадыфікаваньнем тэхналёгіі Wordnet займалася фірма Oingo, маленькая кампанія з Санта-Монікі, закладзеная ў 1998. Oingo зьмяніла назву на Applied Semantics у 2001 годзе, якую потым набыла Google за $102 000 000 у красавіку 2003 году.

Наладкі рэдагаваць

  1. Блякаваньне спасылак на канкурэнтаў. Прысутнічае магчымасьць заблякаваць спасылкі на канкурэнтаў.
  2. Мануальная наладка рэклямы. Прагляд і аўтаматызаваная наладка спасылак па некаторых парамэтрах.
  3. Блякаваньне кантэксту. Фільтрацыя спасылак, якія непадыходзяць зыходзячы з кантэксту.
  4. Уласны выбар спасылак. У выпадку, калі Google аўтаматычна ня можа адабраць кантэкстную рэкляму, тады ў гаспадара старонкі ёсьць магчымасьць уласнага выбару рэклямных абвестак ад сыстэмы Google.

Сродак аплаты рэдагаваць

Для атрыманьня грошай ад Google, патрабуецца абналічыць чэкі, якія Google дасылае на адрас з зарэгістраванага рахунку. На цяперашні момант Google разглядае іншыя варыянты аплаты. Таксама разглядаецца варыянты стварэньня сваёй сыстэмы аплаты і карыстаньня магнітнымі карткамі.

З дапамагаю свайго зарэгістраванага рахунку, гаспадар старонкі ў любы момант можа праглядзець колькасьць запытаў, клікаў, рэйтынг клікаў, а таксама свой бягучы заробак ад паўжываньня сыстэмы AdSense.

Варыянты рэклямы рэдагаваць

  • Тэкставыя і малюнкавыя спасылкі
    • Дошка пашаны 728×90
    • Банэр 468×60
    • Сярэдні простакутнік 300×250
    • Шырокі хмарачос 160×600
    • Хмарачос 120×600
  • Выключна тэкставыя спасылкі
    • Вялікі простакутнік 336×280
    • Квадрат 250×250
    • Паўбанэр 234×60
    • Малы простакутнік 180×150
    • Кнопка 125×125
    • Вэртыкальны банэр 120×240

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць