FDMA (па-ангельску: Frequency Division Multiple Access — множны доступ з падзелам каналаў па частаце) — спосаб выкарыстаньня радыёчастасьцяў, калі ў адным частасным дыяпазоне знаходзіцца толькі адзін абанэнт, розныя абанэнты выкарыстаюць розныя частасьці ў межах соты. Зьяўляецца ўжываньнем частаснага мультыплексаваньня (FDM) у радыёсувязі.

Таму, пакуль пачатковы запыт ня скончаны, канал зачынены да іншых сэансаў сувязі. Поўная дуплексная (Full-Duplex) FDMA перадача патрабуе двух каналаў, адзін для перадачы і другі для атрыманьня. FDMA выкарыстоўваўся ў першым пакаленьні (1G) аналягавай сувязі і гэты прынцып рэалізаваны ў стандартах AMPS, N-AMPS, NMT, ETACS (амэрыканскі стандарт).

Глядзіце таксама рэдагаваць