Exciter

студыйны альбом Depeche Mode

Exciter — дзясяты студыйны альбом ангельскага гурту Depeche Mode, выпушчаны 14 траўня 2001 году ў Вялікабрытаніі ды 15 траўня ў ЗША. У ім выкарыстоўваецца больш лічбавых тэхналёгіяў, чым на папярэдніх альбомах. Прадусаваў альбом Марк Бэл, які раней працаваў з Б’ёрк і гуртом LFO. Некалькі песень з альбома сталі папулярнымі ў эўрапейскіх клюбах (напрыклад, «I Feel Loved»). У падтрымку альбому прайшло турнэ «Exciter Tour». Яно стала адным з самых палсьпяховых у гісторыі гурту.

Exciter
Альбом Depeche Mode
Выдадзены 14 траўня 2001
Запісаны чэрвень 2000 — люты 2001
Жанр сынці-поп, альтэрнатыўны рок
Працягласьць 56:40
Выдавец Mute, Reprise
Прадусар Марк Бэл
Храналёгія Depeche Mode
Ultra
(1997)
Exciter
(2001)
Playing the Angel
(2005)

Exciter стаў «залатым» дыскам у ЗША, дзе на красавік 2006 году было прададзена 426 000 экзэмпляраў. Exciter таксама стаў залатым дыскам у Канадзе, было прададзена 50 000 экзэмпляраў. Альбом выйшаў у пераробленым варыянце на вінілавай кружэлцы 30 сакавіка 2007 году ў Нямеччыне і 1 кастрычніка 2007 году ў астатніх краінах.

Сьпіс кампазыцыяў рэдагаваць

Назва Працягласьць
1. «Dream On»   4:19
2. «Shine»   5:32
3. «The Sweetest Condition»   3:42
4. «When the Body Speaks»   6:01
5. «The Dead of Night»   4:50
6. «Lovetheme»   2:02
7. «Freelove»   6:10
8. «Comatose»   3:24
9. «I Feel Loved»   4:20
10. «Breathe»   5:17
11. «Easy Tiger»   2:05
12. «I Am You»   5:10
13. «Goodnight Lovers»   3:48
56:40

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Вонкавыя выявы
  вокладка альбому Exciter