Delphi (мова праграмаваньня)

Delphiмова праграмаваньня, якая выкарыстоўваецца ў аднайменным асяродзьдзі распрацоўкі. Спачатку мова называлася Object Pascal. Пачыная з асяродзьдзя распрацоўкі Delphi 7.0, у афіцыйных дакумэнтах Borland пачалі выкарыстоўваць назву Delphi для пазначэньня мовы Object Pascal.

Распрацоўка новага асяродзьдзя праграмаваньня пачалася з моманту калі Borland вырашылі, што патрэбны Pascal з больш прадуманай рэалізацыяй аб’ектна-арыентаванага праграмаваньня, і пачалі распрацоўку Delphi, якая выкарыстоўвала ідэі Object Pascal, прапанаваныя кампаніяй Apple за аснову. Borland таксама называў сваю рэалізацыю Object Pascal у першых вэрсіях Delphi, аднак зьмяніў назву на «мова праграмаваньня Delphi» ў далейшым. Асноўнае дапаўненьне ў параўнаньні з папярэднімі вэрсіямі — заснаваная на спасылках (reference-based) аб’ектная мадэль, віртуальныя канструктары і дэструктары, і ўласьцівасьці. Існуе некалькі кампілятараў, заснаваных на гэтым дыялекце. Ад 2008 году замест Borland Delphi пачала выпускацца Embarcadero Delphi.

Знакамітыя праграмы, зробленыя на Delphi рэдагаваць

Сярод самых распаўсюджаных праграмаў, зробленых на Delphi, магчыма знайсьці: