DeadMarsh — беларускі мэтал-гурт зь Менску, заснаваны ў 1998 годзе. Распаўся ў 2013 годзе.

DeadMarsh
Інфармацыя
Гады1998—2013
АдкульМенск, Беларусь
Жанр(ы)мэтал
ВыдавецX-Noise Factory
БМАgroup
Deathbell productions
УдзельнікіМікалай Гідлеўскі
Аляксей Бумін
Валеры Зварыка
Павал Корань
Аляксей Гладыш
Былыя ўдзельнікіГенадзь Гордан
Дзяніс Тушканаў
Аляксей Шталенкаў
www.deadmarsh-band.com

Гісторыя рэдагаваць

Датай заснаваньня гурта лічыцца 8 студзеня 1998 году, калі да гурта далучыўся Аляксей Гладыш, які ў той час граў у гурце Vicious Crusade. Гурт пачаў граць песьні трэш-мэтал выканаўцаў (такіх як Metallica, Slayer, Sepultura ды іншых).

20 ліпеня 1999 году ў клюбе «Альтэрнатыва» гурт праводзіць свой першы канцэрт.

У сярэдзіне 2000 году ў гурце мяняюцца гітарысты. Замест Генадзя Гордана прыходзіць Аляксей Бумін, а замест бас-гітарыста Дзяніса Тушканава, у гурт прыходзіць Павал Корань, зь якім гурт запісвае самотнік «Bleeding Dirt».

У пачатку 2001 году зноў зьмена гітарыстаў — замест Аляксея Буміна прыходзіць Аляксей Шталенкаў, у студыі якога DeadMarsh выдае дэма-альбом Harmony Prevails. Пазьней, песьня «Wheels & Fire» («Колы і агонь») зьявіцца на складанцы Hard Life Heavy Music I.

У 2001 годзе DeadMarsh удзельнічаў у фэстывалях «Рок-кола» (дзе перамог у намінацыях «найлепшы гурт», «найлепшы гітарыст» і «найлепшы барабаншчык»), «Рок-апоўнач» (які праходзіў у рамках фэстывалю «Славянскі базар» у Віцебску), «Рок супраць наркотыкаў» і «Рок немаўля».

У пачатку 2002 году гурт запісвае на кавэр «Люстэрка ночы» на песьню Metallica «Enter Sandman», які быў выдадзены на складанцы Hardcoreманія: чаду!. Летам гурт удзельнічае ў фэстывалі беларускай музыкі «Басовішча 2002». У час падрыхтоўкі да фэстывалю, з гурта ўходзіць Аляксей Шталенкаў, а на яго месца вяртаецца Аляксей Бумін.

У 2003 годзе гурт DeadMarsh пачынае працаваць над альбомам Грані, які выходзіць 2 верасьня на студыі X-Noise Factory. Крыху раней, кампазіцыя «Апошні жах Няміга» выдаецца на складанцы Hard Life Heavy Music II. Таксама гурт запісвае кліп на песьню «De la musique avant toute chose…».

Дыскаграфія рэдагаваць

Самотнікі рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

Складанкі рэдагаваць

Удзельнікі рэдагаваць

Былыя ўдзельнікі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць