Cyruĺnia Svietu

музычны альбом гурту Bristeil

Cyruĺnia Svietu (бел. Цырульня Сьвету) — дэбютны студыйны самотнік беларускага гурту інтэлігентнага року Bristeil, выдадзены 26 траўня 2014 году[3][4]. Першы яго трэк «Heta Mahčyma» быў выпушчаны як сынгл 2 сьнежня 2013 году[5]. Усе чатыры сьпевы былі напісаны Алегам Вялем на беларускай мове.

«Cyruĺnia Svietu»
Вокладка самотніку «Cyruĺnia Svietu». Bristeil. 2014.
Самотнік Bristeil
Выдадзены26 траўня 2014
Жанр(ы)поп-рок[1], інды-рок[2]
Працягласьць17:07
Мовабеларуская
Месца запісу2013—2014
Храналёгія самотнікаў Bristeil
«Cyruĺnia Svietu»
(2014)
Muzyka Hučyć
(2014)

Перадумовы й выпуск рэдагаваць

На сваім трэцім выступе на штогадовым фэстывалі «Акустыка вясны», які адбыўся 1 сакавіка 2013 году, гурт Hair Peace Salon даў паслухаць са сцэны свой сьвежы матэрыял, які пазьней будзе афіцыйна выдадзены на самотніку Cyruĺnia Svietu пад знакам аўтарскага права Bristeil: новую песьню на беларускай мове «Nieba Abraz» і гіт амэрыканскай сьпявачкі Ланы Дэль Рэй «Video Games» (апошні зь іх будзе на самой справе перасьпяваны й стане адзінай кавэр-вэрсіяй папулярнага сьпеву на беларускай мове)[6]. Сьпеў «Nieba Abraz» таксама быў выкананы Hair Peace Salon ужывую зноў 31 сакавіка 2013 году падчас сумеснага канцэрту з гуртам Clover Club ў менскім клюбе «TNT»[7][8].

Першая песьня новага музычнага праекту Алега Вяля[9] «Heta Mahčyma» была прадстаўлена на Эўрапейскім радыё для Беларусі 2 сьнежня 2013 году[5]. Гэта стала дэбютнай працай яго новага гурту Bristeil[10][11][12]. Самотнік цалкам будзе выдадзены празь лічбавыя плятформы праз палову году[4][13][14][15]. Франтмэн Bristeil Алег Вяль апавёў пра гэты EP ў камэнтары да выпуску на афіцыйным сайце калектыву, што:

  «Cyruĺnia Svietu» — трыб’ют Hair Peace Salon, таму што ўсе ідэі наконт музыкі й лірыкі на гэтым запісе прыйшлі з часоў Hair Peace Salon.  

Дзьве з чатырох кампазыцыяў на гэтым самотніку зьяўляюцца беларускамоўнымі кавэр-вэрсіямі: «Videa Huĺni» на гіт Ланы Дель Рэй «Video Games», «Pa-za Časam» на песьню «Out Of Time» Hair Peace Salon з альбому Gentleman[17].

Прыём крытыкаў рэдагаваць

Рэліз атрымаў у асноўным станоўчае асьвятленьне ў прэсе. Гэты EP зьяўляецца прыкметай заканчэньня аднаго й нараджэньня іншага этапу ў музыцы, адзначыў Ільля Маліноўскі з музычнага парталу experty.by у сваім артыкуле[18]. Сяргей Будкін, рэдактар Tuzin.fm, аўтар «Будзьма беларусамі!», у сваім аглядзе самотніку апісаў гэты рэліз, як:


  Прыемная музыка, ненапружная, жывая, інтэлігентная… Выдатны й годны дэбют, варты найвышэйшай адзнакі[1][19].  

Першы EP дапамог гурту атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыцьцё году» ад найбуйнейшага беларускага музычнага парталу Tuzin.fm і прыняць удзел у шоў узнагародаў «Героі году — 2014», што адбылося 12 сьнежня 2014 году[20][21][22][23].

Іншыя факты рэдагаваць

EP быў выпушчаны ў той час, калі гурт насіў назву «Брыстоль» (па-ангельску: Bristol) да свайго перайменаваньня ў Bristeil у верасьні 2014 году[24].

Сьпіс кампазыцыяў рэдагаваць

# Назва Музыка Словы Працягласьць
1 «Heta Mahčyma» Алег Вяль Алег Вяль 3:29
2 «Nieba Abraz» Алег Вяль Алег Вяль 5:30
3 «Pa-za Časam» (кавэр Hair Peace Salon) Алег Вяль Алег Вяль 3:20
4 «Videa Huĺni» (кавэр Ланы Дель Рэй) Алег Вяль Алег Вяль 4:40

Удзельнікі рэдагаваць

Bristeil:

Вытворчасьць:

  • Павал Сініла, студыя «Еverest Studio» — зьвядзеньне, мастэрынг
  • Алена Раманенка — аўтар фатаграфіі з вокладкі
  • Анастасія Тарачанка — афармленьне, дызайн вокладкі

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Сяргей Будкін. (2014-09-12) Унутры Алега Вяляа (бел.). Tuzin.fmПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-12-02 г.
  2. ^ Bristeil (Bristol) (бел.). Tuzin.fmПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-11 г.
  3. ^ Text Press Kit. BristeilПраверана 2018-11-11 г.
  4. ^ а б Cyruĺnia Svietu | Bristeil. Bandcamp (2014-05-26). Праверана 2018-11-14 г. Архіўная копія ад 2018-11-11 г.
  5. ^ а б Маша Калеснікава. (2012-12-02) Лідар Hair Peace Salon прэзентуе свой новы гурт (слухаць). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
  6. ^ Маша Калеснікава. (2013-03-05) "Акустыка вясны": іншыя інтанацыі для размовы з моладдзю (слухаць). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-01-05 г. Архіўная копія ад 2019-01-05 г.
  7. ^ Aleh Vial. (2013-04-05) HAIR PEACE SALON "НЕБА-АБРАЗ". YouTubeПраверана 2019-01-05 г.
  8. ^ Bristeil – Nieba Abraz (ранішні канцэртны відэаматэрыял). YouTube.
  9. ^ Маша Калеснікава. (2017-10-20) Вакаліст Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv. Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-10-17 г.
  10. ^ Bristeil - Cyruĺnia Svietu (File, MP3). DiscogsПраверана 2015-12-08 г. Архіўная копія ад 2015-09-26 г.
  11. ^ Маша Калеснікава. (2013-12-03) Лідар Hair Peace Salon прэзентуе новы гурт (+слухаць) (бел.). experty.byПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
  12. ^ SB. (2014-01-07) Bristol. Перамагчы немасьць дзён (аўдыё). Tuzin.fmПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-02 г.
  13. ^ Гурт Bristol выдаў дэбютны EP (бел.). Ultra-Music (2014-05-29). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-22 г.
  14. ^ Ілля Маліноўскі. (2014-05-28) Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР “Цырульня свету” ад гурта Bristol (слухаць). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
  15. ^ Маша Калеснікава. (2014-09-23) Алег Вяль і Bristol дарабілі незавершаны трэк Tricky (слухаць) (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2018-11-15 г.
  16. ^ Bristeil | Music Bristeil Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
  17. ^ Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё) (бел.). Tuzin.fm (2014-05-30). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2017-01-11 г.
  18. ^ Ілля Маліноўскі. (2014-05-29) Гурт Bristol выдаў дэбютны EP (+слухаць) (бел.). experty.byПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
  19. ^ Сяргей Будкін. (2014-06-12) Унутры Алега Вяля (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-03-02 г. Архіўная копія ад 2020-03-02 г.
  20. ^ Маша Калеснікава. (2014-11-13) Tuzin.fm абвясьціў прэтэндэнтаў на прэмію "Героі года" (бел.). experty.byПраверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
  21. ^ Александр Чернухо. (2014-11-13) Tuzin.fm вызначыць найлепшых музыкаў года (бел.). Ultra-Music. Праверана 2018-11-22 г. Архіўная копія ад 2018-11-22 г.
  22. ^ На прэміі «Героі года» выступіць шасцёра намінантаў (бел.). Ultra-Music (2014-11-20). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.
  23. ^ "Героі году — 2014". Шорт-ліст прэміі ад Tuzin.fm (бел.). Tuzin.fm (2014-11-12). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2017-12-31 г.
  24. ^ Гурт Bristol перайменаваны ў Bristeil (бел.). Tuzin.fm (2014-10-07). Праверана 2019-01-03 г. Архіўная копія ад 2019-01-03 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць