Catholic.by — афіцыйны партал Рымска-Каталіцкага Касьцёла ў Беларусі. Апрача беларускай (асноўная) мае яшчэ 4 моўныя вэрсіі — расейскую, ангельскую, польскую ды нямецкую.

У 2008 на сайце зьявіліся блогі, сярод аўтараў якіх вядомы беларускі тэоляг і філёзаф дк. Пётра Рудкоўскі OP, сьвятар зь Пінскай дыяцэзіі кс. Андрэй Рылка, а таксама Андрэй Расінскі.[1]

29 верасьня 2009 быў цалкам перапрацаваны дызайн і структура сайту: замест агульнай стужкі навінаў зьявіліся тры сэгмэнты — Беларусь, Ватыкан, Замежжа. Зручнейшым зрабіўся доступ да фотаматэрыялаў парталу, а таксама да відэасэрвісаў Ватыкана. Зьявілася інтэрактыўная мапа каталіцкіх парафіяў Беларусі, дзе можна знайсці час правядзеньня набажэнстваў і кантакты ксяндзоў.[2]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блогі на catholic.by(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 15 кастрычніка 2008
  2. ^ Кастусь Шыталь. Новая версія парталу Catholic.by(недаступная спасылка) // Westki.info, 29.09.2009

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць