Canon EOS 350D Digital (Canon EOS Digital Rebel XT на паўночнаамэрыканскім рынку і Canon EOS Kiss Digital N у Японіі) — люстэркавы лічбавы фотаапарат сэрыі EOS кампаніі Canon. Прызначаны для непрафэсійных фатографаў і аматараў. Гэта палепшаная мадэль Canon EOS 300D. Наступнай мадэльлю стала Canon EOS 400D.

Выгляд Canon EOS 350D

Апісаньне рэдагаваць

 
EOS 350D. Від з тылу

Canon EOS 350D гэта аднааб’ектыўны лічбавы люстэркавы фотаапарат (SLR) са сьветаадчувальнай КМАП-матрыцай (CMOS) з разрозьненьнем 8 млн піксэлаў.

Відашукальнік фотаапарата ўяўляе сабою пенталюстэрка на ўзроўні вока. Поле зроку відашукальніка складае 95 %, павелічэньне — 0,8х.

Для апрацоўкі выкарыстоўваецца працэсар Digic II.

Сумяшчальнасьць рэдагаваць

Камэра сумяшчальная з аб’ектывамі EF/EF-S, а таксама з фотаўспышкамі Canon Speedlite EX (якія падтрымліваюць замер экспазыцыі E-TTL II).

Убудаванае праграмнае забесьпячэньне рэдагаваць

Апошняй вэрсіяй праграмнага забесьпячэньня (па-ангельску: firmware) зьяўляецца вэрсія 1.0.3[1] ад 27 кастрычніка 2005 году.

Выпраўленьне ў вэрсіі 1.0.3 рэдагаваць

  • Падвышэньне надзейнасьці сувязі зь некаторымі CF-карткамі.
  • Выпраўлена немагчымасьць рабіць кадар з ПДУ RC-1.
  • Выпраўлена памылка пры якой камэра працягвае пракручваць праз рэпрадуктаваны малюнак.

Выпраўленьне ў вэрсіі 1.0.2 рэдагаваць

  • Выпраўлена недатрымка пры выкарыстаньні некаторых лінзаў.
  • Выпраўлены збой пры якім функцыя аўтаматычнага выключэньня сілкаваньня не працуе, калі аўтаматычнае выключэньне выстаўлена на больш чым 2 хвіліны.
  • Выпраўлены некарэктны балянс белага пры выкарыстаньні зьнешняй успышкі.

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

Апарат Canon 350D першы аматарскі лічбавы апарат з дапамогаю якога ўпершыню назіралася камэта. 15 сакавіка 2007 году аўстраліец Тэры Лаўджой (па-ангельску: Terry Lovejoy) здолеў сфатаграфаваць камэту C/2007 E2, пазьней названую яго прозьвішчам Lovejoy.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спаслыкі рэдагаваць

  Canon EOS 350Dсховішча мультымэдыйных матэрыялаў