Beretta 92 (Беретта 92, M9, Beretta M-92) — сямейства паўаўтаматычных пісталетаў, распрацаваных і вырабленых італьянскай кампаніяй Beretta. Гэты пісталет быў распрацаваны ў 1972 годзе, але вытворчасць шматлікіх варыянтаў у розных калібрах працягваецца і цяпер. Гэты пісталет вядомы тым, што ён замяніў пісталет Colt M1911 45-га калібра як стандартны пісталет узброеных сіл ЗША ў 1985 годзе як пісталет M9. Мадэлі, мелыя ў пазначэньні літару F, прынятыя на ўзбраеньне ў ЗША. Нягледзячы на тое, што ўсяго было выраблена 5000 адзінак першапачатковай мадэлі з 1975 па 1976 гады, цяпер існуе 4 розныя мадыфікацыі (FS, G, D і DS).

Beretta 92

Тып паўаўтаматычны пісталет
Краіна паходжаньня Італія
Гісторыя вытворчасьці
Вытворца Beretta
Вытворчасьць з 1975 году
Характарыстыкі
Вага 0,950 кг (92)
0,970 кг (92S/SB/F/G)
0,920 кг (92D)
0,900 кг (Compact/Vertec)
Даўжыня 217 мм
211 мм (Vertec)
197 мм (Compact/Centurion)
Даўжыня ствала 125 мм
119 мм (Vertec)
109 мм (Compact/Centurion)

Патрон 9×19 мм Пара

Мадыфікацыі рэдагаваць

92 рэдагаваць

Арыгінальная мадэль, было створана каля 5000 адзінак з 1975 па 1976 год.

92S рэдагаваць

Для таго, каб адпавядаць патрабаваньням некаторых праваахоўных агенцтваў, Beretta мадыфікавала пісталет Beretta 92, дадаўшы ўсталяваны на засовачнай раме засьцерагальнік і рычаг які вяртае курок у пачатковае становішча, замяніўшы, тым самым, ручны ўзвод курка. У выніку мадэль 92S прынялі на ўзбраеньне некаторыя італьянскія праваахоўныя органы, а таксама ўзброеныя сілы. Пасьля зьмены разьмяшчэньня кнопкі выкіду набойніка гэтыя мадэлі (92 і 92S) ня могуць выкарыстоўваць старыя набойнікі.

92SB рэдагаваць

Мадыфікацыя, у пачатку названая 92S-1, была адмыслова распрацаваная для ВПС ЗША. Пасьля мінаньня серыі тэстаў пісталету афіцыйна было прысвоена пазначэньне 92SB. Мадыфікацыя ўключала ў сябе ўсе папярэднія зьмены 92S, таксама з даданьнем засьцерагальніка для ўдарніка, а зашчапка набойніка была перанесеная зь ніжняй часткі на сярэдзіну дзяржальні.

92SB Compact рэдагаваць

Больш кампактная мадэль 92SB, якая выпускалася ў 1981—1991 гадах, 92SB Compact меў скарочаны ствол і затворную раму. Набойнік мясьціў 13 патронаў. Пазьней быў заменены «92 Compact L».