274301 Вікіпэдыя

астэроід

274301 Вікіпэдыя (па-ангельску: 274301 Wikipedia) — астэроід галоўнага поясу, адкрыты 25 жніўня 2008 году ў Андрушаўскай астранамічнай абсэрваторыі (Украіна).

Адкрыцьцё рэдагаваць

Астэроід быў адкрыты 25 жніўня 2008 году ў 22:47:45 (UTC) астраномамі Андрушаўскай абсэрваторыі. На тыя содні выпала назіраць яго яшчэ тройчы. Тры назіраньні былі зьдзейсьненыя і наступнай ноччу. Новаадкрытай малой плянэце было дадзенае часовае абазначэньне 2008 QH24 (2008 — год адкрыцьця, Q — другая палова жніўня, H24 — парадкавы нумар — 608-ы астэроід, адкрыты ў другой палове жніўня). 18 красавіка 2011 году астэроід атрымаў нумар 274301[1], а 27 студзеня 2013 году яму была нададзеная назва «Вікіпэдыя».[2]

Было высьветлена, што астэроіды, якім былі дадзеныя абазначэньні 1997 RO4 і 2007 FK34 — гэта той самы астэроід 274301 Вікіпэдыя. Такім чынам, Вікіпэдыю ўпершыню назіралі 8 верасьня 1997 году ў 00:28:38 (UTC) у абсэрваторыі Касоль (Францыя).

Характарыстыкі рэдагаваць

Вікіпэдыя верціцца вакол Сонца на сярэдняй адлегласьці 2,3818160 а. а. з пэрыядам вярчэньня 3,68 гадоў. Эксцэнтрысытэт арбіты — 0,1455329, нахіл арбіты — 6,73225°. Абсалютная зорная велічыня — 16,9.

Назва рэдагаваць

Астэроід быў названы ў гонар вольнай сеціўнай энцыкляпэдыі «Вікіпэдыя». Афіцыйнае апісаньне назвы ў Цыркуляры малых плянэт №82403:

Вікіпэдыя — вольная капілэфтная супольна рэдагуемая сеціўная энцыкляпэдыя, якая пачала працу ў 2001 годзе. За 11 гадоў яе складаньня яна стала адным з найбуйнейшых даведнікаў і адным з найнаведвальных сайтаў у Інтэрнэце. Вікіпэдыя складаецца на больш як 270 мовах энтузыястамі з усяго сьвету.[2]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ MPC 74684 (анг.)
  2. ^ а б MPC 82403 (анг.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

← Папярэдні астэроід · 274301 Вікіпэдыя · Наступны астэроід →