Нулявы год не існуе згодна з грыгарыянскім і юліянскім календарамі, згодна зь якімі 1 году нашае эры папярэднічаў 1 год да н. э. Нулявы год існуе ў месячным календары й амаль ва ўсіх будысцкіх[1] і індуісцкіх[2] календарох. Згадваньне нулявога году зьвязана з разьлікам гадоў згодна з нумарамі цэлых лікаў на каардынатнай прамой, як гэта робіцца пры астранамічным запісе. Пры такім разьліку, калі кожнаму году адпавядае цэлы лік, і, відавочна, гадам да нашай эры — адмоўныя цэлыя лікі, перад годам нумар 1 (першым) павінен ісьці нулявы год. Аднак пры пераліку адзінак часу людзі часта выкарыстоўваюць шэраг натуральных лікаў, які пачынаецца са значэньня 1, а ня 0.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Thai Time. Faculty of Asian Studies
  2. ^ Chia Daphne and Helmer Aslaksen. Indian Calendars: Comparing the Surya Siddhanta and the Astronomical Ephemeris