Я з вогненнай вёскі…

кніга ўспамінаў

«Я з во́гненай вёскі…» (наркамаўка: Я з вогненнай вёскі…) — дакумэнтальны зборнік успамінаў, кніга-памяць пра вынішчэньне нацыстамі беларускіх вёсак падчас Другой сусьветнай вайны. Успаміны зьбіралі беларускія пісьменьнікі Алесь Адамовіч, Уладзімер Калесьнік і Янка Брыль. У кнігу ўвайшлі сьведчаньні тых людзей, якія асабіста перажылі трагедыю зьнішчэньня іх вёскі, родных і аднавяскоўцаў.

Я з вогненай вёскі…
Жанр: зборнік успамінаў
Аўтар: Алесь Адамовіч,
Уладзімер Калесьнік,
Янка Брыль
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1971—1973
Публікацыя: 1975
Выдавецтва: «Мастацкая літаратура»
Электронная вэрсія

Пісьменьнікі аб’езьдзілі на працягу 1970—1973 гадоў 147 вёсак у трыццаці пяці раёнах Беларусі і сабралі ўспаміны больш як трохсот непасрэдных сьведкаў, якія цудам ацалелі.

Кніга была выдадзена ў 1975 годзе на беларускай мове, у 1977 — на расейскай мове ў перакладзе Д. Кавалёва[1]. У 1978 годзе кніга перакладзена на польскую мову[2]. У 1983 годзе кніга была перавыдадзеная па-беларуску.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць