Яўген Барычэўскі

беларускі літаратуразнаўца, перакладчык

Яўген Іванавіч Барычэўскі (17 сьнежня 1883, Менск12 верасьня 1934; Крыптанім: Е. Б.) — беларускі літаратуразнавец і перакладчык. Прафэсар (1928)[1].

Яўген Барычэўскі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Яўген Іванавіч Барычэўскі
Нарадзіўся 17 сьнежня 1883
Менск
Памёр 12 верасьня 1934 (50 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладчык
Мовы беларуская, расейская

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і натарыюса. Скончыў Менскую клясычную гімназію (1903), паступіў у Бэрлінскі ўнівэрсытэт, у 1904 перавёўся на гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1910[1]. Атрымаў залаты мэдаль за выпускную працу «Рэалізм Гартмана».

 
Першыя прафэсары БДУ, 1922 год (зьлева направа):
Ніжні шэраг: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазьнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, І. І. Замоцін, ?;
Сярэдні шэраг: ?, С. Я. Вальфсон, Яўген Барычэўскі, ?, Д. А. Жарынаў, Я. К. Усьпенскі, І. Я. Герцык;
Верхні шэраг: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, ?, ?.

Працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, выкладаў расейскую літаратуру ў сярэдніх навучальных установах Масквы, займаўся навукова-літаратурнай дзейнасьцю, друкаваў артыкулы і дасьледаваньні ў маскоўскіх часопісах і газэтах. З восені 1918 прызначаны вучоным сакратаром Музэйнага аддзелу Наркамасьветы. У пачатку 1922 запрошаны на працу ў БДУ[1]. Працаваў у Менскай цэнтральнай партыйнай школе (1924—1927), у Інбелкульце і Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1927—1933). Прафэсар.

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Пісаў на беларускай і расейскай мовах. У 1922 годзе ў Маскве выйшла складзеная Я. Барычэўскім кніга «Мир искусств в образах». У 1927 годзе ў Менску выдадзены працы «Тэорыя санэту» і «Паэтыка літаратурных жанраў», якія найбольш глыбока ў тагачасным беларускім літаратуразнаўстве тлумачылі прыроду мастацтва ў яго сувязі з сацыяльна-гістарычнымі і грамадзкімі зьявамі[1].

Артыкулы і дасьледаваньні па пытаньнях паэтыкі і эстэтыкі, прысьечаныя творчасьці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, расейскіх, нямецкіх, францускіх пісьменьнікаў, друкаваліся ў «Працах Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту», у часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Трыбуна мастацтва». Аўтар дапаможніка для студэнтаў-завочнікаў «Паэтыка. Курс для завочнага педфаку» (1929—1930). Удзельнічаў у падрыхтоўцы Збору твораў М. Багдановіча ў 2 т. (1927—1928).

Бібліяграфія рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Боричевский Евгений Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 75. — 737 с.

Літаратура рэдагаваць