Ятра

вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Я́тра[1]вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, уваходзіць у Валеўскі сельсавет і зьяўляецца цэнтрам таварыства з абмежаванай адказнасьцю (ТАА) «Ятра».

Ятра
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Валеўскі
Насельніцтва: 289 (2002)
Колькасьць двароў: 133
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231402
Аўтамабільны код: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′20″ пн. ш. 25°47′45″ у. д. / 53.42222° пн. ш. 25.79583° у. д. / 53.42222; 25.79583Каардынаты: 53°25′20″ пн. ш. 25°47′45″ у. д. / 53.42222° пн. ш. 25.79583° у. д. / 53.42222; 25.79583
Ятра на мапе Беларусі
Ятра
Ятра
Ятра

Знаходзіцца на рацэ Ятранка (прыток Моўчадзі), за 28 км на поўдзень ад Наваградку, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Гісторыя рэдагаваць

Упершыню згаданае ў 1554 годзе як двор Цішковіча.

Пад час паўстаньня 1830—1831 гадоў у Ятры быў створаны першы на наваградчыне паўстанцкі атрад. Узначаліў яго ўладальнік Ятры, былы напалеонаўскі афіцэр, палкоўнік Юзэф Кашыц. 22 ліпеня 1831 году гэты атрад увайшоў у Наваградак вызваліў палітычных вязьняў, пашкодзіў частку справаводзства ніжняга земскага суду, паліцыі і ратушы. Быў сканфіскаваны правіянт з запаснага магазіна. Да паўстанцаў далучыўся Францішак Міцкевіч, які быў прызначаны часовым кіраўніком гораду. Ю. Кашыц, прызнаны ўрадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эміграваў у Францыю. Маёнтак Ятра быў канфіскаваны і перададзены ў казну.

З 12 кастрычніка 1940 году да 25 чэрвеня 2008 году — цэнтар Ятраўскага сельсавету. 25 чэрвеня 2008 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Ятраўскага ў Валеўскі сельсавет[2].

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

  • Царква Нараджэньня Божай Маці
  • Званіца (руіны)
  • Помнік воінам-землякам
  • Мэмарыяльны помнік камандзіру партызанскага атрада С. К. Камышову
  • 4 брацкія магілы 8-мі партызан

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 «О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района» (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць