Японская Вікіпэдыя

Японская Вікіпэдыя — разьдзел Вікіпэдыі на японскай мове.

Лягатып японскай Вікіпэдыі

Гэта 13-я па велічыні Вікіпэдыя ў сьвеце, заснавана 1 верасьня 2002 году. 11 лютага 2005 году колькасьць артыкулаў склала 100 000, 25 чэрвеня 2008 году — 500 000, 19 студзеня 2016 — 1 000 000. На сёньняшні дзень зьмяшчае 1 410 188 артыкулаў[1]. Японская Вікіпэдыя адрозьніваецца ад астатніх вялікіх вікіпэдый большай колькасьцю ананімных удзельнікаў[2].

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць