Ян XIV (па-лацінску: Ioannes PP. XIV), сьвецкае імя П’етра Канэпанова (па-італьянску: Pietro Canepanova; Павія — 20 жніўня 984, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі зь сьнежня 983 па сваю сьмерць у жніўні 984 году. Быў пераемнікам папы Бэнэдыкта VII. Ян XIV нарадзіўся ў Павіі і да абраньня папам быў імпэрскім канцлерам Італіі імпэратара Атона II[3]. Пасьля абраньня папам выбраў сабе імя Ян.

Ян XIV (папа рымскі)
па-лацінску: Ioannes XIV
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-італьянску: Pietro Canepanova
Нарадзіўся X стагодзьдзе
Памёр 20 жніўня 984
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар

Атон II памёр неўзабаве пасьля ягонага абраньня, а ягоны спадкаемца Атон III быў ня ў стане абараніць папу. Антыпапа Баніфацыюс VII вярнуўся з Канстантынопалю і зьмясьціў Яна XIV у турму замка Сант-Анджэлё, дзе ён памёр ці то ад голаду ці то быў атручыны[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2015.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  3. ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «John XIV». Encyclopædia Britannica. 15 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 435.
  4. ^ Eleanor Shipley Duckett, «Death and Life in the Tenth Century», University of Michigan Press, 1967, — С. 110.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ян XIV (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў