Ян Цыкер

чэхаславацкі кампазытар

Ян Цы́кер (па-славацку: Ján Cikker; 29 ліпеня 1911, Банска-Быстрыца, Славаччына — 21 сьнежня 1989, Браціслава, Чэхаславаччына) — славацкі кампазытар, пэдагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазытарскай школы. Народны артыст Чэхаславаччыны (1966).

Ян Цыкер
Ján Cikker
Дата нараджэньня 29 ліпеня 1911(1911-07-29)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 сьнежня 1989(1989-12-21)[1][2][3][…] (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Чэхаславаччына
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, пэдагог
Месца працы
Жанры опэра
Узнагароды
Кавалер ордэна Людавіта Штура I ступені
Кавалер ордэна Людавіта Штура I ступені
Сайт jan-cikker.org

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Навучаўся ў Праскай кансэрваторыі (1930—35), стажыяваўся ў Фэлікса Вайнгартнэра ў Вене (1936—1937) і ў Вітэзслава Новака ў Празе (1936—1939).

У 1939—1949 выкладаў у Браціслаўскай кансэрваторыі. У 1945—1948 быў адначасна кіраўніком рэпэртуарнай часткі опэрнай трупы Славацкага нацыянальнага тэатру. У 1951—1973 — прафэсар Найвышэйшай школы выканаўчых мастацтваў у Браціславе.

Старшыня нацыянальнай Музычнай рады ЧССР.

Творчасьць рэдагаваць

У творчасьці спалучаў асаблівасьці нацыянальнага музычнага фальклёру з прыёмамі сучаснай заходнеэўрапейскай кампазыцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: опэры «Уваскрэсеньне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялян» (паст. 1974), «Аблога Быстрыцы» (паст. 1983), «З жыцьця казурак» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасьці» (1982), 3 сымфоніі (1930—74), 3 струнныя квартэты. Пісаў музыку да драматычных спэктакляў, кіно.

Узнагароды рэдагаваць

Ляўрэат Славацкай нацыянальнай прэміі (1945), Чэхаславацкай прэміі міру (1951), Дзяржаўнай прэміі імя К. Готвальда (1955, 1963, 1975), заслужаны артыст ЧССР (1961), народны артыст ЧСРР (1966)[6]. Прэмія Гердэра(en) (Вена, 1966), Прэмія Мадача(hu) (Будапэшт, 1966), Прэмія Міжнароднай музычнай рады — ЮНЭСКА (1979)[7].

Ордэн Працы (1971). Ордэн Людавіта Штура I ступені (2011, пасьмяротна).

Ушанаваньне памяці рэдагаваць

У Браціславе дзейнічае музэй Яна Цыкера.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Ján Cikker // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б Ján Cikker // Musicalics (фр.)
  3. ^ а б Ján Cikker // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. ^ Циккер Ян // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119401029 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  6. ^ Cikker, Ján (славацк.) Najkrajší kraj Праверана 17 траўня 2015 г.
  7. ^ Prize laureates 1975—2004 (анг.) IMC-UNESCO International Music Prize. International Music Council. Праверана 17 траўня 2015 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць