Ян Яку́б Твардо́ўскі (1 чэрвеня 1915, Варшава — 18 студзеня 2006, Варшава) — знакаміты польскі паэт, вядучы прадстаўнік сучаснай рэлігійнай лірыкі але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш сьвятаром каталіцкай царквы.

Ян Твардоўскі
Ян Якуб Твардоўскі
Варшава, сакавік 2000
Варшава, сакавік 2000
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Jan Twardowski
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1915(1915-06-01)[1]
Варшава, Польшча
Памёр 18 студзеня 2006(2006-01-18)[2][1] (90 гадоў)
Варшава, Польшча
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці з 1933[3]
Жанр паэзія[3]
Мова польская мова[4] і лацінская мова
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Твардоўскі.

Біяграфія рэдагаваць

Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 году ў Варшаве ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазьней сям’я вымушана была перабрацца ў Расею (ішла Першая сусьветная вайна). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У 1927 годзе, па сканчэньні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.

У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай моладзевай газэтай Kuźnia Młodych. У ёй ён займеў уласную калёнку, дзе пісаў вершы, апавяданьні, інтэрвію зь пісьменьнікамі, і г. д.

Пасьля гімназіі Ян Твардоўскі здаў экзамэны ў Варшаўскі ўніверсытэт на літаратуразнаўчае аддзяленьне. У 1937 ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.

Падчас Другой сусьветнай вайны прымаў удзел у падпольным руху Арміі Краёвай і змагаўся ў Варшаўскім паўстаньні.

Пасьля вайны ён паступіў у сэмінарыю і пачаў вывучаць тэалёгію ў тым жа Варшаўскім універсытэце. Стаў сьвятаром у 1948. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касьцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе Tygodnik Powszechny. Атрымаў вядомасьць у 1960 апасьля выданьня першага зборніка паэзіі Znak ufności. У 1980 атрымаў узнагароду імя Робэрта Грэйвза ад ПЭН клюбу, у 1996 Ордэн Усьмешкі, у 2000 прэмію IKAR, і ў 2001 прэмію TOTUS, вядомую як 'каталіцкі Нобэль'.

Ян Твардоўскі памёр 18 студзеня 2006 году ў Варшаве.

Творчасьць рэдагаваць

Твардоўскі пісаў кароткія, простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасьць аб’ядноўвае тонкія назіраньні за навакольлем і філязофскія рэфлексіі.

За сваю дзейнасьць Твардоўскі атрымаў вялікую колькасьць узнагарод.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Wiersze (1959);
  • Znaki ufności (1970);
  • Zeszyt w kratkę (1973);
  • Poezje wybrane (1979);
  • Niebieskie okulary (1980);
  • Rachunek dla dorosłego (1982);
  • Który stwarzasz jagody (1984, 1988);
  • Na osiołku (1986);
  • Nie przyszedłem pana nawracać (1986);
  • Sumienie ruszyło (1989, 1990);
  • Tak ludzka (1990);
  • Stukam do nieba (1990);
  • Nie bój się kochać (1991);
  • Niecodziennik (1991);
  • Nie martw się (1992);
  • Tyle jeszcze nadziei (1993);
  • Krzyżyk na drogę (1993);
  • «Разам з Табою» (2012) зборнік вершаў перакладзены па-беларуску.

Беларускія пераклады рэдагаваць

Вершы на беларускую мову пераклалі Хрысьціна Лялько[5] і Данута Бічэль[6].

  • Разам з Табою: выбраныя вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2011. — 309 с., [8] л. іл.
  • Першая камунія з белым бантам / Ксёндз Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2013. — 90 с.
  • Ад вуха да вуха: пра ўсмешку і радасць: [апавяданні] / ксёндз Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2014. — 138 с.
  • Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху: пераклад с польскай / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2015. — 129, [1] с.
  • Кубак з адным вухам / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2016. — 145 с.
  • Перакажыце гэта далей: выбраныя вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2018. — 127 с.
  • Гэтыя тры…: выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў / Ян Твардоўскі. — Мінск : ПРО ХРЫСТО, 2019. — 171 с.
  • Вясёлы дзень для нас настаў, або Пра тое, хто такі велікодны баранак / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2020. — 76 с.
  • Да Маці Божай: вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2021. — 119 с.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Jan Jakub Twardowski // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ https://web.archive.org/web/20070929102829/http://www.warsawvoice.pl/view/10542/
  3. ^ а б https://culture.pl/pl/tworca/jan-twardowski
  4. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  5. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  6. ^ Данута Бічэль. 75 гадоў з дня нараджэння

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць