Ян Алёйзы Матэ́йка (па-польску: Jan Alojzy Matejko; 24 чэрвеня 1838 — 1 лістапада 1893) — польскі мастак.

Ян Матэйка
Ян Матэйка, аўтапартрэт
Дата нараджэньня 24 чэрвеня 1838(1838-06-24)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 лістапада 1893(1893-11-01)[5][6][1][…] (55 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра малярства, art of drawing[d] і адукацыя
Месца працы
Жанры гістарычны жывапіс, партрэтнае маляваньне[d], анімалістычнае малярства[d] і рэлігійны жывапіс[d]
Пад уплывам Вільгельм фон Каўльбах[d][7]
Узнагароды
Ордэн Жалезнай кароны кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся дзявятым з адзінаццаці дзяцей у сям’і Матэйкаў у Кракаве. Маці памерла рана, і старэйшы брат Францішак меў глыбокі ўплыў на адукацыю Яна Матэйкі. У 1852 годзе, калі яму было 14 гадоў, Матэйка пачаў навучацца ў Кракаўскай Акадэміі мастацтваў. Яго настаўнікамі былі сярод іншых Войцэх Карнэлі Сатлер (па-польску: Wojciech Korneli Sattler) і Ўладыслаў Лушкевіч (па-польску: Władysław Łuszczkiewicz). Яшчэ тады Ян Матэйка меў сур’ёзныя праблемы з вачамі, але, нягледзячы на гэта, лічыўся адным з самых таленавітых вучняў акадэміі. Пасьля заканчэньня акадэміі ў 1858 годзе Матэйка быў два гады вучнем Германа Абшутца (Hermann Anschütz) ў Мюнхене. З 1859 па 1860 гады мастак працаваў у Вене з Крысьціянам Рубенам (Christian Ruben), вярнуўся ў Кракаў і ў 1873 годзе заняў пасаду дырэктара Акадэміі мастацтваў. Яго творы купляў Зыгмунд Пуслоўскі.

У Матэйкі і яго жонкі Тэадоры было пяцёра дзяцей, самая малодшая дачка памерла неўзабаве пасьля нараджэньня.

Памёр у Кракаве.

Творы рэдагаваць

нумар назва дата напісаньня памеры знаходзіцца ілюстрацыя
1. Станьчык 1862 120 × 88 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
2. Выступ Скаргі 1864 224 × 397 см Каралеўскі замак у Варшаве  
3. Польшча — год 1863 1864?
1879
232 см Музэй Чартарыйскіх у Кракаве  
4. Рэйтан 1866 282 × 487 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
5. Люблінская унія 1869 298 × 512 см Любельскі музэй у Любліне  
6. Стэфан Баторы пад Псковам 1872 322 × 545 см Каралеўскі замак у Варшаве  
7. Астраном Капернік, размаўляе з Богам 1873 225 × 315 см Калегіюм новага Ягелонскага ўнівэрсытэту  
8. Усталяваньне звона Жыгімонта 1874 94 × 189 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
9. Сьмерць караля Пшэмысла II 1875 Galeria Nowoczesna w Zagrzebiu  
10. Бітва пад Грунвальдам 1878 426 × 987 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
11. Пруская дань 1880-82 388 × 875 см Нацыянальны музэй у Кракаве  
12. Ян III Сабескі пад Wiedniem 1883 Ватыканскі музэй  
13. Wernyhora 1883-84 290 × 204 cm Нацыянальны музэй у Кракаве  
14. Залажэньне акадэміі Любраньскага ў Познані 1886 Нацыянальны музэй у Познані  
15. Касьцюшка пад Рацлавіцамі 1888 450 × 890 см Нацыянальны музэй у Кракаве  
16. цыкл Dzieje cywilizacji w Polsce 1888
17. Прыход хрысьціянства 1889 79 × 120 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
18. Канстытуцыя 3 траўня 1891 247 × 446 см Каралеўскі замак у Варшаве  

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць