Ян Бары́савіч Гама́рнік (сапраўднае імя Якаў Цудзікавіч Гамарнік; 14 чэрвеня [ст. ст. 2 чэрвеня] 1894, Жытомір — 31 траўня 1937, Масква) — савецкі ваеначальнік, дзяржаўны і партыйны дзяяч. Застрэліўся напярэдадні немінучага арышту па «справе Тухачэўскага». Пасьмяротна рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Ян Гамарнік
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР
1928 — 1929
Папярэднік: Вільгельм Кнорыньш
Наступнік: Канстантын Гей
Першы намесьнік наркаму абароны СССР
1930 — 1937
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 (14) чэрвеня 1894
Жытомір
Памёр: 31 траўня 1937(1937-05-31)[1] (42 гады)
Масква
Партыя: КПСС
Сужэнец: Julia Annenkova[d][2]
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу

Біяграфія рэдагаваць

Маладыя гады рэдагаваць

Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і дробнага канторскага службоўцы. Неўзабаве сям’я пераехала ў Адэсу. Вучыўся ў гімназіі, але з 15 гадоў быў вымушаны здабываць сабе сродкі на існаваньне сам. У 17 гадоў зацікавіўся марксізмам.

У 1913 годзе, скончыўшы гімназію са срэбным мэдалём, пераехаў у места Малін Кіеўскай губэрні і стаў рэпэтытарам. У 1914 годзе паступіў у Пецярбурскі псыханэўралягічны інстытут, аднак, не захапіўшыся лячэбнай дзейнасьцю, у 1915 годзе перавёўся на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту. Пазнаёміўшыся з кіраўнікамі бальшавісцкага падпольля ва Ўкраіне М. А. Скрыпнікам і С. В. Касіёрам, якія аказалі на ягоныя погляды вялікі ўплыў, Гамарнік у 1916 годзе стаў чальцом РСДРП(б). Вёў прапаганду на кіеўскім заводзе «Арсэнал».

Партыйная кар’ера рэдагаваць

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году Гамарнік узначаліў Кіеўскі камітэт РСДРП(б), зрабіўшыся сталым прапагандыстам на вулічных мітынгах.


  На импровизированных трибунах часто можно было видеть юношу в голубоватой тужурке со студенческими нашивками. Это был Ян Гамарник. Он выступал перед разными аудиториями: на улицах и площадях, в рабочих корпусах и солдатских казармах. В первые месяцы революции то было делом не из лёгких. Ещё не разоблачившие себя меньшевики и эсеры пользовались доверием масс. Публика ещё в штыки встречала лозунг «Долой войну!». Но большевик Ян заставлял людей слушать его: покоряла железная логика доказательств оратора… В то время митинги были первым политическим университетом для тысяч и тысяч рабочих, особенно женщин. Мне приходилось слушать многих ораторов и докладчиков. Выступления Яна остались в памяти как наиболее яркие и вдохновляющие.  

—Р. М. Лучанская, http://militera.lib.ru/bio/gamarnik/pre.html

Пасьля кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе кіеўскія ўладамі арыштаваны амаль увесь склад рэўкаму і бальшавісцкага камітэту. Разам з трынаццацьцю іншымі актывістамі Ян Гамарнік трапіў у турму. Неўзабаве на заводзе «Арсэнал» было распачатае ўзброенае паўстаньне, да якога далучыліся рабочыя іншых прадпрыемстваў, салдаты шэрагу частак. Паўсталыя захапілі ў палон чатырыста юнкераў і казакаў і прапанавалі абмяняць іх на арыштаваных бальшавікоў. 31 кастрычніка 1917 Ян Гамарнік выйшаў на волю.

Быў чальцом аргбюро па падрыхтоўцы зьезду і дэлегатам I зьезду КП(б) Украіны, які адбыўся ў Маскве 5—12 ліпеня 1918 году. У 1918 — намесьнік старшыні Кіеўскага Савету.

У красавіку — ліпені 1918, падчас акупацыі Ўкраіны немцамі, Гамарнік быў чальцом падпольнага ўсеўкраінскага цэнтру (так званай «дзявяткі»), які кіраваў адэскай, харкаўскай і крымскай падпольнымі арганізацыямі. У 1918 прыехаў у Маскву, пазнаёміўся з У. І. Леніным і быў абраны ў склад ЦК КП(б)У. Удзельнічаў у здушэньні паўстаньня левых эсэраў. У канцы 1918 — пачатку 1919 уваходзіў у склад рэвалюцыйнага камітэту па кіраўніцтве ўзброеным паўстаньнем у Харкаве супраць украінскіх нацыяналістаў.

З траўня 1919 — старшыня Адэскага губкаму партыі. У 1919 Гамарнік быў прызначаны чальцом РВС Паўднёвай групы войскаў 12-й арміі, пасьля — камісарам 58-й стралковай дывізіі. Пасьля разгрому дзянікінцаў у лютым 1920 Гамарнік стаў старшынём Кіеўскага губкаму партыі і Кіеўскага губвыканкаму. Пры ім Кіеў быў падзелены на пяць раёнаў, пабудаваная Баярская вузкакалейка[3] і «Чырвоны стадыён» (цяпер НСК «Алімпійскі»)[4].

З 1923 — старшыня Прыморскага губвыканкаму. Тут па ягоным загадзе быў зьнішчаны помнік заснавальніку Хабараўску Міколе Мураўёву-Амурскаму, пабудаваны на сродкі, сабраныя самімі хабараўцамі[3]. У 19271928 — першы сакратар Далёкаўсходняга крайкаму партыі. Шмат займаўся прамысловым разьвіцьцём Далёкага Ўсходу, пры ягоным удзеле распрацоўваўся і зьдзяйсьняўся 10-гадовы плян (1926—1935) пад’ёму эканомікі краю. Падтрымліваў украінізацыю поўдня Далёкага Ўсходу, дзе ў розных раёнах пражывалі ад 60 до 80% украінцаў.

Ад 4 сьнежня 1928[5] па кастрычнік 1929 — першы сакратар ЦК КП(б) БССР, дзе праводзіў палітыку калектывізацыі.

У 19291937 — кіраўнік Палітуправы РСЧА, адначасна адказны рэдактар газэты «Чырвоная зорка». Для арышту органамі НКУС афіцэраў Чырвонай Арміі абавязкова патрабаваўся дазвол К. Я. Варашылава альбо самога Гамарніка. Ён ня толькі санкцыянаваў выдаленьне з арміі камандных кадраў па прадстаўленьні НКУС, але й сам праяўляў «ініцыятыву», звальняючы з арміі афіцэраў на падставе даносаў[6]. Праз Гамарніка зьдзяйсьнялася сувязь між кіраўніцтвам Наркамату абароны і органамі дзяржаўнай бясьпекі.

Апазыцыя Сталіну рэдагаваць

У 19301934 — першы намесьнік наркама па ваенных і марскіх справах СССР Варашылава і намесьнік старшыні Рэўваенсавету СССР. Аказваў усебаковую дапамогу М. М. Тухачэўскаму ў зьдзяйсьненьні тэхнічнай рэканструкцыі Чырвонай Арміі і згуляў вялікую ролю ў падвышэньні боегатоўнасьці РСЧА.

На лістападаўскім Пленуме ЦК 1929 Гамарнік падтрымаў Сталіна ў разгроме «правай апазыцыі»: «Мы ня можам трываць, каб у шэрагах нашага Палітбюро знаходзіліся людзі, якія перашкаджаюць нашай барацьбе, якія блытаюцца між ног, якія аб’ектыўна абараняюць клясавага ворага». Вялося пра М. І. Бухарына, А. І. Рыкава, М. П. Томскага.

У 19341937 — першы намесьнік наркаму абароны СССР. Выступіў у абарону Тухачэўскага, сказаўшы Сталіну, што ў ягоных адносінах зьдзейсьненая памылка. 13 сакавіка 1937 прызначаны ўпаўнаважаным Наркамату абароны СССР пры Саўнаркаме РСФСР, а 20 траўня — чальцом Ваеннага савету Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. Чалец ЦВК СССР.

Гамарнік першым у Чырвонай Арміі ў 1935 атрымаў званьне армейскага камісара 1-га рангу, што адпавядала званьню камандарму 1-га рангу. На XIV зьезьдзе партыі абіраўся кандыдатам у чальцы ЦК партыі, на XV—XVII — чалец ЦК УКП(б).

Канец рэдагаваць

Застрэліўся наконадні непазьбежнага арышту, як сьцьвярджалася ў прысудзе па «справе Тухачэўскага», «заблытаўшыся ва ўласных сувязях з антысавецкімі элемэнтамі і, відавочна, баючыся выкрыцьця». Пасьля сьмерці абвешчаны «ворагам народу». Пасьля гэтага быў уключаны таксама ў «сьпіс загаворшчыкаў» па «справе Тухачэўскага», быў выкрыты ягоны ўдзел «у антыдзяржаўных сувязях з кіроўнымі ваеннымі коламі аднае з замежных дзяржаваў», шпіянажы і вядзеньні шкодніцкай працы. Пасьля гэтага была рэпрэсаваная вялікая колькасьць прызначаных Гамарнікам палітработнікаў.

Быў пахаваны 2 чэрвеня 1937, у дзень свайго 43-годзьдзя. На пахаваньні прысутнічалі 3 чалавекі — удава Яна Гамарніка, дачка Віка і шафёр Сямён Хведаравіч Паноў.

Рэабілітаваны Камітэтам партыйнага кантролю пры ЦК КПСС 7 кастрычніка 1955 году.

Узнагароды рэдагаваць

Быў узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Чырвонага Сьцягу.

Сям’я рэдагаваць

  • Жонка Гамарніка 10 чэрвеня 1937 разам з дачкой сасланая ў Астрахань, у верасьні арыштаваная і накіраваная ў Цемнікаўскі лягер (Мардовія). Памерла ў лягеры ў 1943 (паводле іншых зьвестак, была расстраляная[7]).
  • Дачка — Вікторыя Янаўна Кочнева (нарадзілася ў 1924). Пасьля арышту бацькі накіраваная ў Астрахань. Пасьля арышту маці трапіла ў дзіцячы дом пад Сьвярдлоўскам. Разам зь ёй вучыліся дзеці Убарэвіча і Тухачэўскага. У часе вайны працавала ў шпіталі, пазнаёмілася і выйшла замуж за Валянціна Кочнева, за што той быў выключаны з партыі, але пазьней адноўлены. У 1949 мелі 2 дачкі. Вікторыя была арыштаваная ў 1949, год правяла ў Пензенскай турме, зь іх 3,5 месяцы ў адзіночнай камэры. Асуджаная на 10 год ссылкі ў Краснаярскі край. З 1950 ў вёсцы Глінная Тасееўскага раёну Краснаярскага краю. У ссылцы ў Краснаярску нарадзіла дачку[8]. Інжынэр, да пэнсыі працавала ў Міністэрстве нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасьці СССР.
  • Сястра Гамарніка Маня была замужам за габрэйскім паэтам Хаімам Язэпавічам Бялікам.
  • Фаіна (Раіса?[8]) Барысаўна Гамарнік (нар. 1910), сястра Я. Б. Гамарніка, была ўрачом Санітарнае ўправы Крамля. Яе выклікалі, калі Сталін знайшоў цела сваёй жонкі Надзеі Алілуевай, скончыўшай жыцьцё самагубствам. Пазьней Фаіна была рэпрэсаваная, правяла 24 гады ў Карлягу, аднак ёй удалося выжыць.
  • Клара Барысаўна Багамолава-Гамарнік (1905 ?). Сястра Я. Б. Гамарніка. Чалец КПСС з 1929 г. У 20-х гадох працавала ў бюро скаргаў Кіеўскай гарадзкой КК-РКІ (?), у 30-х гадох — у МГК (?) КПСС, у пракуратуры Маскоўскай вобласьці. На пэнсыі працавала на грамадзкіх пачатках у Камітэце савецкіх жанчын.
  • Хворая маці Яна Гамарніка была высланая ў Башкірыю. Дзеля таго, каб здабыць сродкі на існаваньне, мусіла прасіць міластыню[7].

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

  • У 30-х гадох XX стагодзьдзя горад Суча́н у Прыморскім краі Расеі быў названы імем Гамарніка, які ў 1923—1928 гадох быў старшынём Прыморскага крайвыканкаму. У канцы траўня 1937 гораду была вернутая папярэдняя назва. Цяпер гэта горад Партызанск.
  • Да 1 чэрвеня 1937 у СССР існаваў рыбалоўны траўлер РТ-64 «Ян Гамарнік»[9]. Пасьля абвяшчэньня Гамарніка «ворагам народу» карабель перайменаваны ў «Пушкін». Пераабсталяваны ў вартавы карабель, СКР-2 «Пушкін» зьнішчаны гітлераўскімі войскамі 9 верасьня 1941 году[10]. У 1964 годзе танкер «Ян Гамарнік» быў пабудаваны ізноў[11][12]. У гэты час з Гамарніка ўжо былі пасьмяротна зьнятыя ўсе абвінавачаньні.

Ушанаваньне памяці рэдагаваць

У 1961 імя Яна Гамарніка нададзенае адной з вуліцаў Кіеву[13]. 7 траўня 1968 імя Яна Гамарніка нададзенае адной з вуліцаў Севастопалю[14]. Імя Гамарніка носіць таксама і вуліца ў менскім мікрараёне Зялёны Луг.

Папярэднік
Вільгельм Кнорыньш
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
19281929
Наступнік
Канстантын Гей

Літаратура рэдагаваць

  • Ян Гамарнік. Успаміны сяброў і паплечнікаў = Ян Гамарник. Воспоминания друзей и соратников / Складальнікі Л.В. Богомолова-Гамарник, Е. М. Борисов, В. Я. Кочнева, Г. С. Пуле. Літаратурная апрацоўка М. А. Жохова.. — М.: Воениздат, 1978. — 191 с.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Гамарник Ян Борисович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Dictionary of Women Worldwide (анг.): 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  3. ^ а б Лана Косовська (5 жніўня 2003) Вершити долю столиці киянам не дано чи не дають? (укр.) Київ i кияни. Інформаційний портал Голосіївського району м.КиєваПраверана 4 студзеня 2009 г.
  4. ^ Лана Косовська (14 красавіка 2008) Сто років на київському троні: плюси і мінуси : Моє Місто (укр.). «Моє Місто»Праверана 7 студзеня 2009 г.
  5. ^ Ben M. Cahoon Belarus (анг.). World Statesmen.org. Праверана 4 студзеня 2009 г.
  6. ^ От учителя до армейского комиссара (рас.). Цікавы Жытомір (21 траўня 2008). Праверана 7 студзеня 2009 г.
  7. ^ а б Часть 3. Самоубийства знаменитых людей (рас.) Катастрофы сознания. Энциклопедия самоубийств. Бібліятэкар.ру. Праверана 4 студзеня 2009 г.
  8. ^ а б Мартиролог (рас.). Красноярское общество "Мемориал". Праверана 7 студзеня 2009 г.
  9. ^ Возможность высадки союзников в Норвегии летом 1941г. (рас.). Форумы игр "Противостояние" (5 траўня 2008). Праверана 7 студзеня 2009 г.
  10. ^ Сторожевой корабль. Переоборудованные из рыболовных траулеров (рас.). FM8.Info (1 жніўня 2008). Праверана 7 студзеня 2009 г.
  11. ^ Аб’ява пра продаж танкера (рас.). Groga.ru. Праверана 7 студзеня 2009 г.
  12. ^ Аб’ява пра продаж танкера (рас.). «Украина промышленная» (26 лістапада 2008). Праверана 7 студзеня 2009 г.
  13. ^ Александр Анисимов Размышления у парадного подъезда (рас.) История. «Киевский телеграфъ». Праверана 7 студзеня 2009 г.
  14. ^ Улица Гамарника (рас.) Улицы Севастополя. «Севастопольский информационный портал». Праверана 7 студзеня 2009 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Ян Гамарніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Гамарник Ян Борисович (рас.) Хронос Праверана 4 студзеня 2009 г.
  • Леанід Маракоў Гамарнік Ян Барысавіч Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991. Праверана 7 студзеня 2009 г.