Ян Маёравіч Арлазораў (26 жніўня 1947, Масква, СССР — 7 сакавіка 2009, Бэрлін, Нямеччына) — расейскі тэатральны і эстрадны актор. Заслужаны артыст Расеі, ляўрэат Усерасейскага конкурсу артыстаў эстрады.

Ян Арлазораў
Дата нараджэньня 26 жніўня 1947(1947-08-26)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 сакавіка 2009(2009-03-07) (61 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, стэндап-комік, гумарыст, радыёвядучы
Жанры гумар[d]
Узнагароды
ордэн Пашаны
заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі Заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым
IMDb ID nm3132805

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і адваката, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Маёра (Мэера) Самойлавіча і лекара-хірурга Раісы Якаўлеўны Арлазоравай, родам з Харкава (Ян насіў прозьвішча маці). Скончыў Шчукінскую тэатральную вучэльню, працаваў у Цэнтральным дзіцячым тэатры. З канца 1970-х гадоў — у тэатры імя Массавету, у пачатку 1990-х гадоў перайшоў на эстраду.

Сьмерць рэдагаваць

7 сакавіка 2009 году ў Бэрліне Арлазораў сканаў пасьля цяжкай і працяглай хваробы (рак, паводле некаторых зьвестак — пухліна страўніка[1]). У сувязі зь цяжкай стратай папулярнага артыста расейскай эстрады, свае спачуваньні родным і сябрам выказалі: Клара Новікава, Аркадзь Арканаў, Уладзімер Вінакур, Мікалай Лукінскі, Міхаіл Чуеў, Мікалай Бандурын, Міхаіл Вашукоў, Яўген Петрасян, Алена Сьцепаненка, Яфім Шыфрын і шматлікія іншыя дзеячы культуры. Разьвітаньне з артыстам адбылося 11 сакавіка 2009 году ў Маскоўскім дзяржаўным тэатры эстрады. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках.

Вядомыя вобразы рэдагаваць

  • Касірка вакзалу (знакамітая фраза «Госпидя!»)
  • Чалавек з народу (знакаміты зварот «Эй, мужик!»)

Фільмаграфія рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ У Нямеччыне памёр Ян Арлазораў. «Лента.Ру» (7 сакавіка 2009). (рас.)