Ян Антоні Храпавіцкі

дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Ян Антоні Храпавіцкі (1 кастрычніка 1612, вёска Падбярэзьзе каля Віцебску — 3 лістапада 1685, Лукішкі пад Віцебскам) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар дзёньніка. Харужы1650) і падкаморы смаленскі (з 1660), ваявода віцебскі (з 1669). Трымаў Дарагабускае, Азярыцкае і Маркаўскае староствы, адміністратар Магілёўскай эканоміі (1684).

Ян Антоні Храпавіцкі
Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў В. Федаровіча ў Віцебску
Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў В. Федаровіча ў Віцебску

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1612
Памёр 3 лістапада 1685 (73 гады)
Род Храпавіцкія
Бацькі Крыштаф Храпавіцкі[d]
Алена з Войнаў-Ясянецкіх[d]
Дзеці Стэфан Антоні Храпавіцкі[d], Крыштаф Антоні Храпавіцкі[d], Карнелія Францішка з Храпавіцкіх[d] і Ян Францішак Храпавіцкі[d]
Дзейнасьць пісьменьнік, палітык, службовая асоба
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Храпавіцкі.

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Храпавіцкіх гербу «Газдава», сын Крыштапа і Алены Вайнянкі зь Ясянецкіх. Скончыў калегіюм Навадворскіх у Кракаве, працягваў навучаньне ў Лёндане і Падуі. У 1637 року перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва, што дало яму магчымасьць займацца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю і зрабіць кар’еру.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Быў сакратаром караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казімера. Актыўны ўдзельнік палітычнага жыцьця Рэчы Паспалітай: браў удзел у працы 24 соймаў, маршалак соймаў 1665 і 1668 рокаў, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі, а таксама ў Скарбовы трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.

У сярэдзіне XVII стагодзьдзя ўдзельнічаў у працы камісіі для разьмежаваньня Вяліскага і Ўсьвяцкага старостваў зь Невельскім. Браў удзел у перамовах з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў падпісаньні Андрусаўскага замірэньня (1667).

Дзёньнік рэдагаваць

Пакінуў дзёньнік за 1658—1685 рокі — каштоўную гістарычную крыніцу, дзе ёсьць зьвесткі пра палітычнае жыцьцё Рэчы Паспалітай, соймы, штодзённае жыцьцё заможнай шляхты, звычаі і норавы[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Храпавіцкі Ян Антоні // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 717.

Літаратура рэдагаваць