Януш Астроскі (каля 1554 — 12 або 13 верасьня 1620, места Тарнаў) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (1584—1593), кашталян кракаўскі (з 1593); староста багуслаўскі (з 1591), белацаркоўскі (з 1592), чаркаскі і канеўскі (з 1594), пераяслаўскі (з 1604; увайшло ў трыманьне ў 1618). Валодаў местам Дубнам і іншымі маёнткамі ўва Ўкраіне, местам Тарнавам у Польшчы і інш.

Януш Астроскі
Януш Астроскі
Януш Астроскі

Герб «Астроскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1554
Памёр 12/13 верасьня 1620
Тарнаў
Пахаваны
Род Астроскія
Бацькі Канстантын Астроскі
Соф’я з Тарноўскіх
Жонка Сузанна Сэрэды
Кацярына зь Любамірскіх
Тэафілія з Тарлаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Элеанора, Эўфрасіньня.
ад 3-га шлюбу: Януш Уладзімер
Дзейнасьць вайсковец

Януш Астроскі — адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду і першы, што прыняў Берасьцейскую унію. Па ягонай сьмерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх[2].

Біяграфія рэдагаваць

 
Герб князя з Пагоняй

З княскага роду Астроскіх гербу ўласнага, сын Канстантына-Васіля, ваяводы кіеўскага, і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Аляксандра, ваяводу валынскага, і Канстантына, старосту ўладзімерскага, а таксама сясьцёр Кацярыну і Лізавету.

Сьпярша выхоўваўся ў Дубне, потым пры двары імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі. У сярэдзіне 1570-х рокаў перайшоў у каталіцтва.

 
Кацярына Любамірская

У 1577 року бараніў Дубна ад татараў. У Інфлянцкую вайну (1558—1582) у 1579 року ўдзельнічаў у выправе на чарнігаўскія і ноўгарад-северскія землі. 2 лютага 1593 року супольна з Аляксандрам Вішнявецкім перамог у бітве пад Пяткай казацкае войска пад камандай К. Касінскага. Дзеля абароны межаў дзяржавы і ўласных уладаньняў у 1609 року заснаваў Астроскую ардынацыю, сталіцай якой зь цягам часу стала Дубна.

Займаў высокія дзяржаўныя пасады: у 1584 року стаў ваяводам валынскім, у 1593 року — кашталянам кракаўскі. Выступаў супраць падтрымкі Дзьмітрыя-Самазванца I і вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618)[3].

Умацаваў Дубенскі замак бастыёнамі, глыбокім ровам і падвесным мостам, а ў самім месьце заснаваў касьцёл бэрнардынаў і касьцёл Яна Непамука. Апроч таго, фундаваў касьцёлы ў Межырэччы, Палонным і Астроўцы. Праваслаўю ў сваіх валоданьнях не перашкаджаў.

Беражліва захоўваў скарбы продкаў, асабліва шанаваў залаты мэдаль з выявай свайго бацькі, князя Канстантына-Васіля, які як абярог браў з сабой у выправы. Гэты мэдаль цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

Тройчы браў шлюб. У 1582 року ажаніўся з вугорскай графіняй Сузаннай Сэрэды (1566—1596). У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Элеанора (1582—1618), 1-ы муж — ваявода падольскі Геранім Язлавецкі (1570—1607), 2-гі муж з 1609 року — кашталян троцкі Ян Юры Радзівіл (1588—1625);
  • Эўфрасіньня (пам. 1628), жонка з 1605 року ваяводы брацлаўскага і кіеўскага князя Аляксандра Заслаўскага (пам. 1629).

Па сьмерці першай жонкі ў 1597 годзе ажаніўся з Кацярынай (пам. 1611), дачкой кашталяна войніцкага Сэбастыяна Любамірскага (1546—1613) і Ганны Браніцкай (1567—1639). Другі шлюб быў бязьдзетным. У 1612 годзе ажаніўся з Тэафіліяй (1595—1635), дачкой кашталяна садэцкага Зыгмунда Тарлы. У трэцім шлюбе нарадзіўся сын Ян Уладзімер Астроскі (1617—1618), які памёр у маленстве.

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 122. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
  2. ^ Юхо Я., Насевіч В. Астрожскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 223.
  3. ^ Пазднякоў В. Астрожскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 263.

Літаратура рэдагаваць

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
  • Chynczewska-Hennel T. Ostrogski Janusz książę (ok. 1554—1620) // Polski Słownik Biograficzny. T. XXIV/3, zeszyt 102. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1979. S. 481—486.
  • Sawczyk B., Sąsiadowicz M., Stańczyk E. Ocalić od zapomnienia… Patroni tarnowskich ulic. Tom 2. — Tarnów, 2004. ISBN 83-915445-6-7.
  • Бондарчук Я., Бендюк М. Портрети князів Острозьких XVI — першої половини XVII століття // Українська культура: минуле 32 сучасне, шляхи розвитку. Вип. 15, 2009.
  • Походяща О. Портрет краківського каштеляна Януша Острозького з колекції Національного музею історії України // Острозька давнина. Науковий збірник. Вип. 5, 2016.