Янка Абабурка

беларускі праваслаўны сьвятар

Янка Абабурка (1 верасьня 1921, в. Морач, Нясьвіскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, цяпер Клецкі раён, Менская вобласьць23 ліпеня 2009, Манчэстэр, Вялікабрытанія[1]) — беларускі праваслаўны сьвятар у Вялікабрытаніі.

Янка Абабурка
Дата нараджэньня 1 верасьня 1921(1921-09-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 ліпеня 2009(2009-07-23) (87 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак сьвятар

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У Морачы Абабрука ў 1940 годзе ён ажаніўся, але ўжо ў 1944-м апынуўся ў Нямеччыне, адтуль — праз Францыю трапіў у Італію, у шэрагі польскага войска ў Арміі Андэрса[2].

У Вялікабрытаніі з 1946 году. Браў удзел у грамадзкім і царкоўным жыцьці Манчэстэру. Калі беларуская грамада апынулася безь сьвятара, выказаў ахвоту вывучыцца на сьвятара. 13 кастрычніка 1963 г. у нямецкім горадзе Карлсруэ высьвечаны ў сьвятары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) мітрапалітам Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Ніканорам (Абрамовічам). Апекаваўся беларускімі прыходамі БАПЦ у Манчэстэры, Брэдфардзе, Нотынггэме, Бірмінггэме, Лёндане, Кембрыджы, кіраўнік БАПЦ. Да пачатку 1970-х быў адзіным сьвятаром БАПЦ на ўсю Брытанію.

Ад 1953 году быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У 1986 годзе памерла яго жонка, матушка Кацярына. Працягваў службы ня гледзячы на хваробу. Толькі ў апошнія гады айцец Янка быў вымушаны адмовіцца ад багаслужбаў, а царкву — плён ягонага жыцьця — пазасталыя беларусы Манчэстэру былі прымушаны выставіць на продаж.

Пахаваны на мясцовых могілках Southern cemetery (Манчэстэр).

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандар Адзінец; Камэнтар А.Гардзіенка. — Мн.: Медисонт, 2007. — С. 635. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 11).
  • Гардзіенка, Н.Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; Рэдактар А.Гардзіенка. — Мн.: Медысонт, 2010. — С. 518. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 18).