«Ялгат» (па-беларуску: «Сябры») — штомесячная эрзянская газэта, якая выдаецца ва Ўльянаўскай вобласьці. Заснаваная ў ліпені 2001 году па распараджэньні губэрнатара Уладзімера Шаманава. Галоўны рэдактар і дырэктар газэты «Ялгат» Тацяна Міганава. Газэта ўтрымоўвае матэрыялы на эрзянскай і расейскай мовах. Скіраванасьць газэты культурна-асьветніцкая. У ёй распавядаецца чытачам аб гісторыі эрзя і мокша народаў, аб традыцыях, побыце і культуры, а таксама аб сучасных мерапрыемствах.

Ялгат
Тып штомесячная газэта
Фармат А4
Галоўны рэдактар Тацяна Міганава
Заснаваная 2001
Мова расейская мова
Штаб-кватэра Ульянаўск, Ленінскага Камсамола просп. 41, офіс 305
Наклад 800

Крыніцы рэдагаваць