Яланта Шыманэк-Дэраш

польская дзяржаўная дзяячка, юрыстка

Яланта Дорота Шыманэк-Дэраш (па-польску: Jolanta Dorota Szymanek-Deresz; 12 ліпеня 1954 году ў Пжэдбожу — 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Яланта Шыманэк-Дэраш
Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы
13 чэрвеня 2000 — 18 кастрычніка 2005
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 12 ліпеня 1954
Пжэдбож, Польшча
Памерла: 10 красавіка 2010 (55 гадоў)
пад Смаленскам, Расея
Партыя:
Сужэнец: Павал Дэрэш[d]
Дзеці: Катарына Дэрэш[d]
Бацька: Tadeusz Szymanek[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы

Біяграфія рэдагаваць

У 1977 годзе скончыла факультэт права й адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працавала судзьдзёй і адвакатам. У 1979—1990 гадох была сябрам ПАРП. У 2000 годзе была прызначана падсакратарам стану (міністрам) у канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта, пасьля — яе кіраўнікам. У 2005 годзе была абраная дэпутатам Сэйму 5 скліканьня з акругі 16 Плоцк. У 2007 годзе была пераабраная. У верасьні 2008 году стала намесьнікам кіраўніка партыі Саюз дэмакратычнай левіцы.

Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаная Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы[1].

Пахаваная ў Варшаве.

Крыніцы рэдагаваць