Якаў Малайчук

беларускі харавы дырыгент, краязнаўца

Я́каў Сямё́навіч Малайчу́к (15 верасьня 1944, в. Дзераўная Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці — 25 кастрычніка 2015, Пружаны) — беларускі харавы дырыгент, краязнаўца. Заснавальнік адзінага на Беларусі музэю Рыгора Шырмы, які знаходзіцца ў Пружанах.

Якаў Малайчук
Дата нараджэньня 15 верасьня 1944(1944-09-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 кастрычніка 2015(2015-10-25) (71 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў в. Дзераўная (цяпер у Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці) ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на вайне ў 1945 року.

У 1961 Якаў скончыў Імянінскую сярэднюю школу і паступіў у Берасьцейскую музычную вучэльню (дырыгенцка-харавое аддзяленьне). На трэцім курсе забраны на вайсковую службу. Скончыў вучэльню ў 1968 року і накіраваны на працу дырэктарам Ружанскай музычнай школы. Тут адразу зладзіў хор, які неўзабаве займеў папулярнасьць па ўсёй Берасьцейшчыне. Адначасна навучаўся ў Ленінградзкім інстытуце культуры імя Крупскай(ru).

З 10 лютага 1971 — дырэктар Пружанскай музычнай школы. Менавіта ў час ягонага знаходжаньня на пасадзе дырэктара музычная школа ператварылася ў дзіцячую школу мастацтваў, а ў 1978 яна атрымала імя Рыгора Шырмы. У 1982 року пры школе Якуб Сямёнавіч стварыў мэмарыяльны музэй у імя славутага дырыгента. На пасадзе дырэктара працаваў да 15 чэрвеня 2005 року, пасьля — выкладчык гэтай школы.

У 1976 Якаў Малайчук стварыў пры пружанскім Палацы культуры хор, які ўзначальваў да 1992 року. У 2003 узначаліў народны камэрны хор пружанскага Палацу культуры[1]. Хор зьяўляецца дыплямантам разнастайных конкурсаў і фэстаў, выконвае творы беларускіх і замежных кампазытараў, духоўныя сьпевы.

У 1991—1995 гг.[a] — дэпутат Пружанскага гарадзкога выканаўчага камітэту. Адзін з ініцыятараў пераназову вуліцы Леніна ў вуліцу Рыгора Шырмы.

У 1999 року ўзнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[2] за значны асабісты ўнёсак у памнажэньне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу.

Пахаваны ў Пружанах на Слабудзкіх могілках.

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Даты прыкладныя.

Літаратура рэдагаваць

  • Здановіч І. Малайчук Якаў Сямёнавіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Берасьце: «Альтернатива», 2008. — С. 75—77. — 80 ас. — ISBN 978-985-6843-85-6