Язьмін

род расьлінаў

Я́зьмін (Jasmínum, ад (па-пэрсыдзку: یاس‎ — ясэмін) — род вечназялёных кустоў з сямейства масьлінавыя.

Батанічнае апісаньне рэдагаваць

Павойныя ці прамастаячыя хмызьнякі з простымі, трайчастым ці няпарнаперыстым лісьцем без прылісткаў і буйнымі правільнымі кветкамі. Венчык кветак белы, жоўты ці чырванаваты разьдзельны, большай часткай з вузкай доўгай трубкай, унутры якой сядзяць 2 тычачкі з кароткімі ніткамі; завязь верхняя, якая ператварацца пры пасьпяваньні ў ягаду.

Крыніцы рэдагаваць