Ядловец звычайны

від расьлінаў

Ядло́вец звыча́йны (Juniperus communis) — від хвойных расьлін сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae). Від пашыраны ў Эўропе (большая частка), Паўночнай Афрыцы (пн. Альжыр, Марока), Азіі (ўмераны клімат і горы), Паўночнай Амэрыцы (Грэнляндыя, Канада, ЗША)[1][2].

Ядловец звычайны
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
ГрупаСудзінкавыя расьліны (Tracheophyta)
АддзелНасенныя (Spermatophyta)
ПададдзелГоланасенныя (Gymnospermae)
КлясаХвойныя (Pinopsida)
АтрадХвоі (Pinales)
СямействаКіпарысавыя (Cupressaceae)
РодЯдловец (Juniperus)
ВідЯдловец звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Juniperus communis L., 1753
Арэал
Арэал

Апісаньне рэдагаваць

Хмызьнякі ад аднаго да 10 мэтраў у вышыню. Лісьце вечназялёнае цёмна-зялёнае, сьцёблы калючыя. Цёмна-фіялетавыя ягадападобныя шышкі выкарыстоўваюцца як заправа для джыну. Ядловец можа жыць да 200 гадоў. Ядловец — двудомны від (мужчынскія і жаночыя кветкі на асобных расьлінах). Плады папулярныя сярод птушак, якія ў значнай ступені адпавядаюць за распаўсюд дрэва[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Farjon, A. (2013) Juniperus communis (анг.). The IUCN. Праверана 10.01.2019 г.
  2. ^ Juniperus communis L. (анг.). Germplasm Resources Information Network (GRIN). Праверана 10.01.2019 г.
  3. ^ Juniperus communis (анг.). Arkive. Праверана 10.01.2019 г.