Ягор Хвалько

беларускі футбаліст

Ягор Хвалько (нарадзіўся 18 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца азэрбайджанскага клюбу «Кяпаз».

Ягор Хвалько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лютага 1997(1997-02-18)[1] (27 гадоў)
Рост 181 см
Вага 72 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кяпаз
Нумар 78
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2020 Нёман Горадня 38 (0)
2016 Ліда 11 (0)
2019 Дняпро Магілёў[d] 14 (0)
2021—2022 Арсэнал Койданаў 40 (6)
2022—4 Кяпаз 44 (2)
Зборныя
2015 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2017—2018 Беларусь (да 21) 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 сьнежня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5. Пазьней трапіў у структуру гарадзенскага «Нёмана», дзе з 2015 году пачаў выступаць за дубль. У першай палове 2016 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але гэтак і не дэбютаваў за яе. У жніўні 2016 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[4], дзе замацаваўся ў аснове і быў прызнаны аматарамі найлепшым гульцом каманды ў сэзоне.

Па заканчэньні сэзону 2016 году вярнуўся ў «Нёман». Да сэзону 2017 году рыхтаваўся зь першай камандай гарадзенцаў. У красавіку 2017 году гуляў за дубль, а пазьней пачаў трапляць у асноўную каманду. 7 траўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (3:0). Пазьней замацаваўся ў цэнтры абароны гарадзенцаў. У лютым 2018 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» да канца сэзону 2018 году[5]. Сэзон 2018 году пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак з жніўня пачаў гуляць пераважна за дубль. У лютым 2019 году падоўжыў кантракт з клюбам на тры гады і адначасна быў аддадзены ў арэнду менскаму «Промню»[6]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся зь мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў футбалістам аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У першай палове сэзону 2019 году нярэдка зьяўляўся ў пачатковым складзе магілёўцаў, але з жніўня пачаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2020 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца зь «Нёманам»[7], стартаваўшы з клюбам у сэзоне 2020 году. Перадусім заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, з траўня 2020 году больш не зьяўляўся на полі.

У лютым 2021 году пачаў трэнавацца з койданаўскім «Арсэналам» і ў сакавіку афіцыйна стаў гульцом каманды[8]. Трывала замацаваўся ў пеошай адзінаццатцы і паводле вынікаў сэзону 2022 году дапамог клюбу прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Арсэнал»[9] і неўзабаве далучыўся да азэрбайджанскага «Кяпаза»[10]. У чэрвені 2023 году падоўжыў кантракт з «Кяпазам» яшчэ на год[11].

Міжнародная рэдагаваць

У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2016 году быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі, але тады праз траўмы гэтак і не згуляў за яе. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 31 траўня 2017 году, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Расеі (0:7). У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Ліда 2016 Першая ліга 11 0
Нёман 2017 Найвышэйшая ліга 18 0
2018 Найвышэйшая ліга 19 0
Дняпро Магілёў 2019 Найвышэйшая ліга 14 0
Нёман 2020 Найвышэйшая ліга 1 0
Арсэнал 2021 Першая ліга 27 5
2022 Найвышэйшая ліга 13 1

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць