Юя Вісьляндэр

Швэдзкая пісьменьніца

Ю́я Ві́сьляндэр (па-швэдзку: Jujja Wieslander ; нар. 12 чэрвеня 1944, Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, перш за ўсё вядомая дзякуючы літаратурнаму пэрсанажу Маме Му, створанаму ў суаўтарстве з мужам Тумасам. Сябра Швэдзкай дзіцячай акадэміі.

Юя Вісьляндэр
Jujja Wieslander
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 12 чэрвеня 1944 (79 гадоў)
Стакгольм, Швэцыя
Муж Тумас Вісьляндэр
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 1990—2006
Кірунак дзіцячая літаратура
Мова швэдзкая
Значныя творы сэрыя «Мама Му»
Прэміі
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вісьляндэр.

Паводле твораў Вісьляндэраў запісаныя радыё- і тэлеперадачы, дзіцячыя песенькі.

Па-беларуску на паперы выйшлі тры яе кнігі ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч: «Малы і мядзьведзік», «Малы і Білан» і «Мама Му чытае» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Апошнюю зачытвала ў рамках праекту «Швэдзкія казкі беларускім дзеткам» амбасадарка Швэцыі ў Беларусі Крыстына Юганэсан[1].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць