Юры Тышкевіч (ваявода)

Юры Тышкевіч (? — 1576) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15581566), ваявода берасьцейскі1566).

Юры Тышкевіч
Юры Тышкевіч
Юры Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1518[1]
Памёр 1576
Род Тышкевічы
Бацькі Васіль Тышкевіч
Аляксандра з Чартарыйскіх
Жонка Ганна з Катовічаў
Тэадора з Валовічаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Тэадор Фрыдэрык, Марцін, Пётар, Ян Яўстах, Аляксандар, Юры

Быў старостам ваўкавыскім1557). Граф на Лагойску і Бярдычаве.

Біяграфія рэдагаваць

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Васіля, ваяводы смаленскага, і Аляксандры з Чартарыйскіх.

Быў гаспадарскім дваранінам, паслом у Крымскае ханства ў 1552 і Маскву ў 1554[2], займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Першы раз ажаніўся з Ганнай Катовіч, другі — з Тэадорай Валовіч. У першым шлюбе меў сыноў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Пятра, Яна Яўстаха, Аляксандра, Юрыя[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 212. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
  3. ^ Tyszkiewiczowie (пол.) Праверана 8 ліпеня 2012 г.

Літаратура рэдагаваць